«Партызаны, партызаны, беларускiя сыны!»

Унiкальная гiсторыя аднаго верша
Унiкальная гiсторыя аднаго верша Верш Янкi Купалы «Беларускiм партызанам» – адзiн з самых вядомых у спадчыне песняра. Нагадаем першую страфу. Партызаны, партызаны, Беларускiя сыны! За няволю, за кайданы Рэжце гiтлерцаў паганых, Каб не ўскрэслi век яны. Напiсаны ён 19 верасня 1941 года ў Падмаскоўi, недалёка ад Каломны, у Чарнарэцкiм (рус. Чернореченском) ляснiцтве, дзе гнаны вайною Купала ў канцы жнiўня знайшоў прытулак у Мiкалая Iгнатавiча i Марыi Iосiфаўны Шыманскiх, добрых прыяцеляў па дачы ў Ляўках. Лiтаратуразнаўцы, у прыватнасцi Галiна Тычка, адзначаюць, што ў вершы ёсць «нейкая невытлумачальная патаемная чароўнасць, той унутраны агонь, што захапляе чытача». Верш фактычна стаў партызанскiм гiмнам, друкаваўся ў лiстоўках, падпольных газетах. Першыя радкi былi пазыўнымi радыёстанцыi «Савецкая Беларусь», якая вяла перадачы з Масквы. На музыку твор паклалi Уладзiмiр Мулявiн, Анатоль Багатыроў, Мiкалай Чуркiн i iншыя кампазiтары. Наша зацiкаўленне вершам пачалося ў 1990 годзе, калi ў альбоме фатаграфiй «Беларусь партызанская» ён быў змешчаны ў якасцi эпiграфа, але тэкст значна адрознiваўся ад вядомага класiчнага варыянта. Прывядзем тэкст з альбома поўнасцю. Партызаны, партызаны, Беларускiя сыны, Бiце ворагаў паганых, Свору чорных псоў вайны. Няхай у Гiтлера–урода Сэрца вораны клююць. Няхай знае гнеў народа, Партызан, будзь помстай лют. Выразаў ён маткам вочы, Рэзаў старых i дзяцей I закрыў крывавай ночай Дзень наш ясны ад людзей. За сясцёр, за браццяў мiлых I за спалены наш дом Рвiце вы з праклятых жылы – Смерць за смерць i кроў за кроў. Мы ад нечысцi ачысцiм Зямлю, воды, неба сiнь, Не убачыць злым фашыстам Нашы нiвы i лясы. Партызаны, партызаны, Беларускiя сыны, Бiце ворагаў паганых, Каб не ўскрэслi век яны! Нават у не вельмi спрактыкаванага ў прыгожым пiсьменстве чытача з`явiцца думка, няўжо гэты няўдалы ў мастацкiх адносiнах тэкст напiсаў Купала? Складальнiца альбома, на той час супрацоўнiца партызанскага аддзела музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны, Р.Чарнаглазава, да якой я звярнуўся з такiм пытаннем, адказала, што змясцiла тэкст, якi зберагаецца ў музеi. Больш падрабязны каментарый, на жаль, не прагучаў. У 1995 – 2003 гадах выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» выдала падрыхтаваны калектывам аддзела тэксталогii Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi пры бескарыслiвай дапамозе супрацоўнiкаў Купалавага музея (чаму адсутнiчае грыф музея – асобная гаворка), архiвiстаў, бiблiятэкараў першы Поўны збор твораў Янкi Купалы – Дзесяцiкнiжжа народнага песняра, куды было ўключана ўсё, вядома купалазнаўцам. Верш «Беларускiм партызанам» змешчаны ў 5–м томе, разам з iншымi паэтычнымi творамi 1930 – 1942 гадоў. У iм ёсць i наступная страфа, якая некалькi дзесяцiгоддзяў не друкавалася: Вашы бiтвы ўвесь свет бача, Бача Сталiн родны наш, Як фашыстаў род сабачы, Людарэзаў зброд смердзячы Нiшчыць ваша варта–страж. Вершу прысвечаны падрабязны каментарый, падаюцца варыянты з белавога i чарнавога аўтографаў, але пра тэкст з альбома 1990 года не ўпамiнаецца. У 2005 годзе, да 60–годдзя Вялiкай Перамогi ў Мiнску быў выдадзены шыкоўны зборнiк «Беларусь непокоренная», прысвечаны партызанам i падпольшчыкам Беларусi. У iм у якасцi эпiграфа прыведзены тэкст верша Янкi Купалы «Беларускiм партызанам». Cпадзяюся, чытач ўжо здагадаўся: тэкст аўтары–складальнiкi запазычылi з альбома 1990 года. У гутарцы з калегамi Лiтаратурнага музея Янкi Купалы не мог абысцi варыянт тэкста са зборнiкаў 1990 i 2005 гадоў. Усе супрацоўнiкi былi адзiнадушныя: Купала так не пiсаў. А Лiлiя Яўменава выказала меркаванне, што гэта не арыгiнал Купалы, а пераклад з рускай мовы на беларускую. Заставалася зверыць яго з тэкстам на рускай мове. Верш перакладалi М.Берэндгоф, М.Галодны, Н.Кiслiк, В.Уладзiмiраў. Найбольш вядомы пераклад М.Галоднага. Менавiта гэты пераклад i быў надрукаваны 28 верасня 1941 года у «Красной звезде» – першая публiкацыя верша. I ўключаны ў трохтомны збор твораў паэта на рускай мове, што быў выдадзены ў Маскве ў 1982 годзе – да 100–годдзя песняра. – У нас у музеi зберагаецца машынапiс перакладу Галоднага з подпiсам Янкi Купалы, – ашарашвае галоўны захавальнiк фондаў Марыя Кандратаўна Чабатарэвiч, кладучы на стол другi том збору твораў на рускай мове. – Можаце i машынапiс паглядзець, якi сведчыць, што паэт ухвалiў пераклад. Знаёмства з перакладам М.Галоднага пацвердзiла меркаванне Лiлii Яўменавай. Прывядзем тэкст, падкрэслiўшы радкi, перакладзеныя потым невядомым аўтарам, каб чытач лёгка знайшоў адпаведныя радкi на беларускай мове i параўнаў iх. Партизаны, партизаны, Белорусские сыны! Бейте ворогов поганых, Режьте свору окаянных, Свору черных псов войны. На руинах, на погосте, На кровавых их следах. Пусть скликает ворон в гости Воронов считать их кости, Править тризну на костях. Пусть у Гитлера–урода Сердце вороны клюют, Пусть узнает месть народа Вурдалакова порода. Партизан, будь в мести лют! Враг народу нес мученья, Резал женщин и детей, Встал кошмаром–привиденьем И закрыл кровавой тенью День наш ясный, лиходей. Партизаны, партизаны, Белорусские сыны! Бейте ворогов поганых, Режьте свору окаянных, Свору черных псов войны. Вас зову я на победу, Пусть вам светят счастьем дни! Сбейте спесь у людоедов, Ваших пуль в лесу отведав, Потеряют спесь они. Слышу плач детей в неволе, Стоны дедов и отцов. Опаленный колос в поле На ветру шумит: «Доколе Мне глядеть на этих псов!» За сестер, за братьев милых, За сожженный хлеб и кров Встаньте вы могучей силой, В пущах ройте им могилы – Смерть за смерть и кровь за кровь! Партизаны, партизаны, Белорусские сыны! Бейте ворогов поганых, Режьте свору окаянных, Свору черных псов войны. Вам опора и подмога Белорусский наш народ. Не страшит пусть вас тревога – Партизанская дорога Вас к победе приведет. Мир глядит на вашу схватку, Видит Сталин, как стеной Встали вы за правду–матку, Презирая страх–оглядку, Уважая край родной. Мы от нечисти очистим Землю, воды, небеса. Не увидеть псам–фашистам, Как цветут под небом чистым Наши нивы и леса. Партизаны, партизаны, Белорусские сыны! Бейте ворогов поганых, Режьте свору окаянных, Свору черных псов войны. Каментарыi, як кажуць, не патрэбны. Але адшукаць аўтара пераклада i першадрук ягонага тэксту, што ўжо ўвайшоў у гiсторыю лiтаратуры i выдавецкай справы, нягледзячы на спрыянне i дапамогу супрацоўнiкаў музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны, пакуль не ўдалося. Затое раскрыўся сакрэт яшчэ аднаго «адваротнага» пераклада знакамiтага Купалавага верша. У 5–м томе Поўнага збору твораў паэта прыведзены звесткi, што ў вершы М.Танка «Апошняя стрэча» расказваецца аб тым, як аднойчы Мiхась Лынькоў прапанаваў М.Танку i П.Панчанку перакласцi на беларускую мову верш Янкi Купалы «Беларускiм партызанам», апублiкаваны ў газеце «Правда» (у М.Танка недакладнасць, верш друкаваўся ў «Красной звезде». – В.С.). I гэты пераклад, зроблены ў лесе на пянёчку, потым друкаваўся (аўтар каментарыя спасылаецца на артыкул У.Казберука «Развiтальная песня паэта» у газеце «Лiтаратура i мастацтва» за 15 верасня 1995 г.). Дакуменальных пацверджанняў публiкацыi перакладу М.Танка i П.Панчанкi складальнiкi тома не выявiлi, адзначыўшы неабходнасць далейшага даследавання. Такiя пошукi найлепш весцi ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi з яе высокапрафесiйнымi i спагадлiвымi супрацоўнiкамi, унiкальнымi зборамi, выдатнымi электроннымi базамi дадзеных, а таксама каталогамi i картатэкамi на «традыцыйных носьбiтах» – бiблiятэчных картках. Але спачатку звяртаюся да кандыдата фiлалагiчных навук Мiколы Мiкулiча, знаўцы творчасцi Максiма Танка. Даследчык ласкава паведамiў, што пра пераклад яму ў 1994 годзе распавёў у iнтэрв`ю Пiмен Панчанка. Iнтэрв`ю друкавалася ў газеце «Культура» i ў кнiзе «На зломе часу»: «У вераснi 1941 года ў газеце «Красная звезда» быў надрукаваны верш Я.Купалы «Беларускiм партызанам». Аднойчы мяне з М.Танкам тэрмiнова выклiкаў наш рэдактар франтавой газеты Мiхась Лынькоў i папрасiў перакласцi яго на беларускую мову. Мы вельмi ўзрадавалiся, а потым шмат давялося папацець, каб атрымаўся прыстойны пераклад вялiкага Купалы». Мiкола Мiкулiч перадаў Максiму Танку газету «Культура» з Панчанкавым iнтэрв`ю. Не будзе лiшнiм для нашай гаворкi прывесцi i ўрывак з верша М.Танка «Апошняя стрэча»: Дзе тут Панчанка Пiмен, У якой ён палаце? Добры дзень! Не ўставай... А ты, Зоя, што плачаш? Як даўно не страчалiся Мы, валацугi. Пастарэлi так, што Ледзь пазналi друг друга. Памнiш Бранск, адступленне, На рубеж iдзём новы. Крапiва, Броўка, мы 3 камiсарам Лыньковым?.. Ты ўжо быў лейтэнантам I паэтам дасужым. Пад адным шынялём Разам грэлiся ў сцюжу. Помнiш змешчаны ў «Праўдзе» Верш славуты Купалы, Як на мову сваю Яго перакладалi?! Потым перасылалi ў тыл варожы, як зброю, ў Беларусь, на радзiму, Партызанам–героям. Заставалася толькi вызначыць, у якой газеце друкаваўся пераклад, i знайсцi патрэбны нумар. Мiхась Лынькоў быў рэдактарам газеты «За Савецкую Беларусь» (у арыгiнале «За Совецкую Беларусь»), што выдавалася з 11 лiпеня 1941 года Палiтупраўленнем Заходняга фронту, а ваеннымi журналiстамi ў ёй былi Максiм Танк, Пiмен Панчанка, iншыя пiсьменнiкi. (Пра газету шмат пiсалася, але неяк прыблiзна, без раскрыцця «рэдакцыйнай кухнi», што вельмi патрэбна лiтаратуразнаўцам i гiсторыкам. Здаецца, нiхто яшчэ не выкарыстоўваў архiў газеты, якi павiнен зберагацца ў Падольску.) У 6–томным бiябiблiяграфiчным даведнiку «Беларускiя пiсьменнiкi», у Поўным зборы твораў паведамляецца, што менавiта ў гэтай газеце 7 кастрычнiка 1941 года верш «Беларускiм партызанам» i быў надрукаваны. Сёння вiдавочна, што тэкстолагi зусiм дарэмна не звярнулiся да тэкста ў франтавой газеце, бо там друкаваўся менавiта «адваротны» пераклад, зроблены М.Танкам i П.Панчанкам «на пянёчку». Выдатная знаўца Купалавай спадчыны Марыя Чабатарэвiч пазнаёмiла з неацэннай памяткай тых дзён: карэктурнымi адбiткамi палос газеты з «Беларускiмi партызанамi». Перадаў карэктуру яшчэ ў 1964 годзе сам М.Лынькоў. Але, як гэта часта бывае ў журналiстыцы, а тым больш у ваенны час, 7 кастрычнiка газета не выйшла. Камплект газеты зберагаецца ў Нацыянальным архiве Рэспублiкi Беларусь, «Беларускiм партызанам» надрукаваны толькi 25 кастрычнiка ў № 28, а папярэднi № 27 пазначаны 3 кастрычнiка (на другой паласе памылкова 3 верасня). Прапануем увазе чытача «адваротны» пераклад Купалавага верша–паслання, зробленага Максiмам Танкам i Пiменам Панчанкам. Амаль 65 гадоў ён не перадрукоўваўся. Партызаны, партызаны, Беларускiя сыны! Бiце ворагаў паганых, Рэжце зграю акаяных, Зграю чорных псоў вайны. На руiнах на пагосце, На крывавых iх слядах Хай груган склiкае ў госцi Груганнё лiчыць iх косцi, Правiць трызну на касцях. Хай у Гiтлера–урода Сэрца груганы дзяўбуць. Хай пазнае гнеў народа, Вурдалакава парода. Партызан, адважным будзь. Матак ён сляпiў пачвара, Рэзаў старыкоў, дзяцей. Стаў ён жудасным кашмарам, Засланiў агнём пажараў Дзень нам ясны ад людзей. Партызаны, партызаны, Беларускiя сыны, Бiце ворагаў паганых, Рэжце зграю акаяных, Зграю чорных псоў вайны. Клiчу вас на перамогу, Хай вам свецяць шчасцем днi. Перабiце катам ногi, Каб ратунку i дарогi Не знаходзiлi яны. Чую плач дзяцей ў няволi, Стогны старыкоў, бацькоў I крывавы колас ў полi Шумiць з ветрам: ўжо даволi Мне глядзець на лютых псоў. За сясцёр, братоў i мiлых, За дым спаленых хлябоў, Рвiце iх праклятых жылы, У пушчах рыйце iм магiлы – Смерць за смерць i кроў за кроў. Партызаны, партызаны, Беларускiя сыны! Рэжце зграю акаяных, Зграю чорных псоў вайны. Несучы вам дапамогу Беларусь уся iдзе, Не скуе байца трывога, Партызанская дарога Да свабоды прывядзе. Свет глядзiць на нашу схватку, Бачыць Сталiн, як сцяной Усталi мы за праўду–матку I бясшумна, без аглядкi Край баронiм родны свой. Мы ад нечысцi ачысцiм Землi, воды, неба сiнь, Не пабачыць псам фашыстам, Як цвiтуць пад небам чыстым Нашы нiвы i лясы. Вось такая гiсторыя атрымалася з гiсторыяй аднаго верша. Яна няскончаная. Але яна вельмi важная для разумення трагiчных i адначасова гераiчных падзей 1941 года, сучаснага асэнсавання творчага шляху нашых выдатных пiсьменнiкаў. Архiўныя i музейныя скарбы чакаюць «новага, а мудрага гiсторыка» (Янка Купала). I вялiкая дзялянка паўстае перад тымi, хто займаецца iнфармацыйнай гаспадаркай, апiсвае, сiстэматызуе i робiць даступнай для даследчыкаў нашу неацэнную спадчыну. Толькi знаёмства з франтавой газетай «За Савецкую Беларусь» дазволiла выявiць амаль 40 публiкацый Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкi, П.Глебкi, К.Крапiвы, П.Панчанкi, М.Танка, К.Чорнага i iншых, звесткi пра якiх адсутнiчаюць у даведнiках.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter