Парнасць у культуры продкаў і ў нашым жыцці

Пра што сведчаць абрады нашых продкаў і чым кіруемся мы, трапляючы ў абрадавую сітуацыю. Давайце разгледзім некаторыя сітуацыі і зробім высновы.

Пра што сведчаць абрады нашых продкаў і чым кіруемся мы, трапляючы ў абрадавую сітуацыю. Давайце разгледзім некаторыя сітуацыі і зробім высновы.

  • Яшчэ нашы бабулі і матулі, калі былі дзяўчатамі, варажылі аб сваім лёсе, перш за ўсё аб тым, будуць ці не будуць замужам. У марозную калядную ноч (гэта магло быць познім вечарам  24  снежня,  6,  13  або 19 студзеня) выбягалі яны ў двор, хапалі аберуч дровы ці, шырока раскінуўшы рукі, абхоплівалі штыкетнік і лічылі колькасць дошак або калоў. Парная колькасць паленцаў або штыкецін прадказвала хуткія шлюбавіны, замужняе жыццё — у пары; няпарная — была знакам таго, што яшчэ год давядзецца “хадзіць у дзеўках”, заставацца адной, без пары.
  • Беларускія дзяўчаты карысталіся і такім простым, але вельмі інфарматыўным спосабам прадказання будучыні. Яны бралі 41 зерне бобу і адвольна раскладвалі на тры кучкі. Затым дакладна падлічвалі колькасць зярнят у кожнай кучцы паасобку. Цотная колькасць зярнят у першай з іх была знакам паляпшэння дабрабыту, няцотная — няўсцешна наракала: будзеш хварэць і цярпець шматлікія непрыемнасці ад сваіх родных. Далей падлічвалі колькасць зярнят у другой горцы. Цотная колькасць бабін усцешвала душу прадказаннем, што на рабоце і ў вучобе вас чакае поспех, няцотная была сведчаннем няўдачы, магчымай змены месца працы. I, нарэшце, трэцяя кучка сімвалізавала гаспадаранне і сямейны стан. Цот — прадвесце спакою і добрага здароўя, няцот — знак магчымых сямейных спрэчак, лаянак і скасавання шлюбу.
  • У вашай сям’і святочная падзея, вы сервіруеце стол. На жаль, сённяшнія застоллі ўсім сваім ходам нагадваюць рытуал эстэтызаванай дэманстрацыі фінансавай заможнасці і пацвярджэння сярэдняга ці высокага сацыяльнага статусу гаспадароў. Калі ў адпаведнасці з добрай славянскай традыцыяй цэнтральнае месца на святочным стале заўсёды належала бохану хлеба, то сёння яго заняла бутэлька дарагога заморскага пітва, а пра хлеб мы ўзгадваем толькі, калі сядзем за стол. Але ж у старой традыцыі беларусаў усё было якраз наадварот. Дзеля таго каб у сям’і заўсёды былі згода, пашана, лад, каб у вашай хаце заўжды радаваліся гасцям і вы маглі спадзявацца на дапамогу суседзяў, каб сумеснае застолле ніколі не закончылася сваркай або бойкай, першым на сярэдзіну стала клалі духмяны бохан хлеба.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter