Место гарантировано: в Минске разрабатывается мобильное приложение для поиска парковки

Паркоўка ў кішэні

Так выглядае дадатак у нашых суседзяў у Маскве — зручна і камфортна. Наш дадатак таксама дапаможа выключыць сітуацыі, калі вадзіцель проста намотвае кругі па раёне ў спробах паставіць аўтамабіль.
Той выпадак, калі хочацца сказаць: «Нарэшце! Даўно трэба было!» — у Мінску плануюць укараненне адзінай сістэмы, якая аб’яднае ўсю інфармацыю аб парковачных месцах горада. Свабодныя і занятыя месцы на дзяржаўных і прыватных паркоўках, спосабы аплаты, час працы і гэтак далей — уся інфармацыя, якая тычыцца парковак, стане даступнай праз мабільны дадатак. карэспандэнт «Р» першай даведалася ўсе падрабязнасці.

Вас тут не стаяла!

У пачатку сакавіка з’явілася інфармацыя, што пачалася прапрацоўка пілотнага праекта — дадатку, неабходнага многім мінчанам. Калі ў горадзе існуе праблема з паркоўкай аўто, значыць, людзям неабходна прапанаваць нейкае выйсце — магчымасць пакінуць на час машыну, не парушаючы закон.

Каб зразумець агульную карціну з колькасцю аўто, намеснік начальніка УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў прыводзіць даныя: на пачатак студзеня гэтага года ў Мінску зарэгістравана 811 480 транспартных сродкаў. Толькі за год, з 2019-га, прырост склаў 16 240 адзінак. За год да гэтага — з 2018-га па 2019-ы — у Мінску зарэгістравалі плюс 12 610 аўто. Як бачым, кожны год у горадзе павялічваецца колькасць машын. Пры гэтым ствараюцца новыя парковачныя месцы, будуюцца паркінгі, але, на жаль, парушэнні правілаў паркоўкі таксама фіксуюцца: ставяць аўто дзе хочуць ці дзе могуць — рознае здараецца.

Дадатак і адзіная аўтаматызаваная сістэма павінны дапамагчы вадзіцелям не парушаць правілы і такім чынам пазбегнуць тых жа штрафаў. Рэалізацыю пілотнага праекта даручылі КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» і ДА «Гаражы, паркоўкі і аўтастаянкі». Першыя выступаюць інтэгратарамі, другія — заказчыкамі.

Ідэя простая: аўтаўладальнік скачвае дадатак на свой смартфон, уводзіць адрас, дзе цяпер хацеў бы прыпаркаваць аўто. Сістэма аналізуе прастору, пасля чаго дае справаздачу — якія ў гэтым раёне ёсць свабодныя месцы і ў якой колькасці.

— Пакуль вадзіцель будзе ехаць, магчыма, месцы ўжо будуць занятыя, — апісвае сітуацыю Аляксандр Канаш, дырэктар ДА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі». Па задумцы, сістэма будзе максімальна хутка абнаўляць інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў. І, калі іх зоймуць, паведаміць пра гэта, прапануе бліжэйшыя варыянты для паркоўкі, перабудуе маршрут.

Павел Петрулевіч, намеснік дырэктара па развіцці КУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама», дадае:

— Для таго каб рэалізаваць ідэю з усімі гарадскімі паркоўкамі, стаянкамі, паркінгамі дзяржаў
нага і прыватнага тыпаў, плануецца задзейнічаць як існуючыя, так і зноў устаноўленыя відэакамеры, якія будуць перадаваць даныя ў Цэнтр, а сістэма відэааналітыкі — апрацоўваць іх, аналізаваць і выдаваць інфармацыю, якая паступіць спажыўцу.

Аляксандр Канаш кажа, што ў сярэднім паркоўка разлічана на 80 месцаў. Агляд камеры — каля 30—40 месцаў у залежнасці ад умоў. Такім чынам, на кожнай паркоўцы неабходна задзейнічаць мінімум па 2 камеры, якія будуць кантраляваць свабодныя месцы.

— Сістэма відэааналітыкі разлічвае, якую плошчу займае аўто, якая ў цэлым плошча паркоўкі, аўтаматычна вызначае наяўнасць свабодных месцаў, — Павел Петрулевіч прыводзіць прыклад: — Мы разглядаем і такі функцыянал: калі нехта некарэктна прыпаркуецца — не па разметцы, — сістэма зможа ўлічваць гэтыя фактары, каб не ўводзіць вадзіцеляў у зман, як гэта бывае ў закрытых паркінгах. Напрыклад, гарыць святлодыёдная зялёная лямпачка, якая ўказвае, што месца свабоднае, але іншы аўтаўладальнік прыпаркаваў аўто на сярэдзіне разметкі, і побач аўто ўжо не паставіць. Мы плануем улічыць дадзеныя фактары і выключыць узнікненне такіх сітуацый.

Пачатак — цэнтр горада

Для таго каб укараніць усе задумкі, ідэю трэба абкатаць. Для гэтага зараз рыхтуюць неабходную дакументацыю, выбіраюць пілотную парковачную зону — некалькі вуліц у цэнтры горада, якія стануць пілотнымі для дадатку і сістэмы ў цэлым.

Для таго каб усе задумкі былі ўкарэнены, ідэю трэба абкатаць. Для гэтага зараз рыхтуюць неабходную дакументацыю, выбіраюць парковачную зону — некалькі вуліц у цэнтры горада, якія стануць пілотнымі для дадатку.

— Мы плануем на месцы вывучаць тэхнічную магчымасць выкарыстання існуючых альбо ўстаноўкі дадатковых камер, падключэння іх да інжынерных сетак, — тлумачыць Павел Петрулевіч.

Дакладную колькасць парковачных месцаў у горадзе, якая будзе ўключана ў адзіную сістэму, пакуль назваць цяжка. Вядома, што прапрацоўваецца пытанне не толькі па паркоўках, стаянках, але і паркінгах тых жа ГЦ, дзе ўжо ёсць лакальныя аўтаматызаваныя сістэмы кіравання, якія збіраюць дадзеную інфармацыю, якія неабходна будзе падключыць да агульнай сістэмы відэааналітыкі.

— Думаем, супрацоўніцтва прыватных паркінгаў з намі — узаемная цікавасць. Платныя паркінгі будаваліся для таго каб там ставілі аўто, плацілі за месца. Але мы нярэдка назіраем, што яны пустуюць. Аўтамабіліст можа туды не патрапіць, у тым ліку з прычыны таго, што не ведае, ёсць там месца або няма, — прыводзіць прыклады Аляксандр Канаш. — Пабудавалі добры паркінг на вуліцы Кальварыйскай — шмат месцаў пустуе, паркінг у раёне вуліцы Ціміразева — тая ж сітуацыя, на вуліцы Алібегава — таксама. Цэнтралізаваная сістэма дазволіць знаходзіць месца, а паркінгам — зарабляць.

Што тычыцца ДА «Гаражы, паркоўкі і аўтастаянкі», якое курыруе 55 парковак у горадзе, а гэта 4300 машына-месцаў, то іх у першую чаргу абсталююць «разумнымі» камерамі.

— У сістэму таксама плануецца падключыць ахоўныя дзяржаўныя стаянкі — іх 106, штодня на іх каля 6000 свабодных месцаў. Каб аўтаўладальнік мог не толькі ўбачыць наяўнасць месцаў, але і даведацца суму аплаты — за месяц, за суткі, за гадзіну — у дадатку будуць названы ўсе даныя. Напрыклад, гадзінны тарыф на іх — 10 капеек у дзённы час. Вадзіцель вырашае, ці згодны ён на такія ўмовы, і тут жа, у смартфоне, можа аплаціць стаянку, — тлумачыць зручнасць Аляксандр Канаш. — Мы разглядаем розныя спосабы аплаты: з дапамогай спісання з плацежных карт і з рахунку мабільнага тэлефона, інтэрнэт-банкінгу (АРІП) і гэтак далей — зараз мы ўсё гэта абмяркоўваем, каб інтэграваць і зрабіць умовы аўтамабілістаў максімальна камфортнымі.

Як тлумачыць Павел Петрулевіч, дадатак і сістэму ў цэлым у перспектыве можна будзе дапаўняць карыснымі фішкамі: напрыклад, можна будзе назіраць, як начуе ваша «ластаўка» — камеры ж усё бачаць. Магчыма, туды ўключаць іншыя сэрвісы. Скажам, бліжэйшыя АЗС, мыйкі, службы эвакуацыі, штрафстаянкі, паркоўкі закрытага тыпу ў дварах, а таксама месцы, дзе ні ў якім разе нельга пакідаць машыну, і гэтак далей. Увогуле, у дадатку высокі патэнцыял! Але гэта ўсё перспектывы: пакуль важна зразумець рэальныя патрабаванні карыстальнікаў, гарадской архітэктуры да ўстаноўкі камер, функцыянал і архітэктуру праграмнага забеспячэння, ацаніць базавую функцыянальнасць дадатку і іншае.

Калі можна будзе пратэсціраваць? Гэта пакажа рэалізацыя пілотнай зоны. Па меры гатоўнасці, настройкі і карэкціроўкі тэставага дадатку, на этапе тэставай эксплуатацыі доступ да мабільнага дадатку плануецца даць карыстальнікам, каб атрымаць зваротную сувязь і ўлічыць пажаданні.

kasel@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter