Парадны строй

26 чэрвеня ў Мінску адбудзецца трэніроўка ваеннай тэхнікі

Першая ў гарадскіх умовах трэніроўка ваеннай тэхнікі перад парадам да Дня Незалежнасці пройдзе ў Мінску 26 чэрвеня. Раней баявыя машыны рэпеціравалі на аэрадроме Ліпкі.

У гэтым годзе ў склад механізаванай калоны ўвайшлі самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 і 2С5, баявыя машыны супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Конкурс», баявыя машыны зенітнага ракетнага комплексу «Аса», а таксама зенітныя самаходныя ўстаноўкі «Тунгуска».

Упершыню ў парадзе войскаў Мінскага гарнізона будуць удзельнічаць самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу «Іскандэр» і зенітнага ракетнага комплексу С-400 «Трыумф», браніраваныя шматмэтавыя аўтамабілі «Тыгр» Узброеных сіл Расіі.

З падмаскоўнага прыватнага музея тэхнікі для ўдзелу ў парадзе дастаўлены Т-38 і Т-60. Акрамя таго, дзяржынскі 140-ы рамонтны завод аднавіў да хадавога стану самаходную ўстаноўку ІСУ-152, а барысаўскі 814-ы цэнтр тэхнічнага забеспячэння — Т-55.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter