Фільм пра Янку Купалу здымуць на “Беларусьфільме”

Парад прэм’ер

У наступным годзе нацыянальная кінастудыя адзначыць сваё 95-годдзе. У юбілейны год айчынныя кінематаграфісты плануюць уступіць з важкім багажом не толькі добрых старых стужак, але і свежых прэм’ер.

Сёлета кінастудыя ўжо выпусціла ў пракат карціну “Не гульня” аб праграмісце, які вырашае пайсці ў армію, і прыгодніцкі фільм “Правілы геймера” пра падлеткаў, якія шукаюць клад Радзівілаў. Гатовы сумесны расійска-беларускі 8-серыйны фільм “Трымайся за воблакі”, які знаёміць гледачоў з брыгадай ЛЭПаўцаў, што ўзводзяць і эксплуатуюць лініі электраперадачы. Завершаны вострапалітычны баявік “Чорны пёс” па кнігах Мікалая Чаргінца.

У працэсе вытворчасці знаходзіцца маладзёжны альманах “Вайна. Застацца чалавекам”, у стадыі постпрадакшн — фільм “Жыццё пасля жыцця” вядомага расійскага рэжысёра Дзмітрыя Астрахана.

Возьмецца “Беларусьфільм” таксама за біяграфічную карціну “Янка Купала” і прыгодніцкі гістарычны фільм па серыі раманаў Людмілы Рублеўскай “Авантуры Пранціша Вырвіча”. Да здымкаў гэтых стужак плануюць прыступіць у жніўні і верасні адпаведна.

Акрамя свежых карцін, “Беларусьфільм” у юбілейны год збіраецца парадаваць гледачоў маштабным фестывалем кіно, які пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Уладзімір Карачэўскі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter