В Белгосцирке можно увидеть, как боксируют кенгуру и разъезжают на велосипедах собаки

Парад оле-оле-оле

national-travel.ru

Сёння ў Беларускім дзяржаўным цырку стартуе новая праграма «Парад оле-оле-оле», прысвечаная ІІ Еўрапейскім гульням. У ёй — дзесяць нумароў. Сем з іх прадстаўляюць артысты Маскоўскага цырка Юрыя Нікуліна на Цвятным бульвары.

Некаторыя нумары сугучны тэме спорту. Да прыкладу, кенгуру пакажуць баксёрскі паядынак, а сабакі праедуцца на веласіпедах. У цэлым праграма стракаціць разнастайнымі цыркавымі жанрамі. Гледачы ўбачаць маштабны атракцыён з белымі тыграмі, выступленне ў пуантах на канаце, акрабатаў на дарожцы, паветранага гімнаста з мячом, жанглёраў, клоўнаў і многіх іншых. Важным героем новай праграмы стане лісяня Лесік — талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў. Гледачам раскажуць пра яго прыгоды ў спартыўным Мінску. Новае прадстаўленне ў Белдзяржцырку павінна стаць яркім упрыгожваннем культурнай праграмы ІІ Еўрапейскіх гульняў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter