
— У краіне сфарміравана рабочая група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі зацікаўленых арганізацый, навукоўцы і спецыялісты. Гэта вучоныя НАН, супрацоўнiкi

Гэты дакумент прадугледжвае распрацоўку каля 50 дзяржаўных стандартаў у сферы электратранспарту. Каб комплексна і поўна развіваць пытанні стандартызацыі ў гэтым кірунку, плануецца стварэнне тэхнічнага камітэта па стандартызацыі электратранспарту.
Пра важнасць сертыфікацыі кажуць і навукоўцы. Па словах начальніка НДЦ «Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын» АІМ НАН Аляксандра Бялевіча, паміж узорамі, якія ўжо распрацаваў інстытут, і масавай вытворчасцю вялікая адлегласць. А ў прыватнасці, гэта выпрабаванні і сертыфікацыя.
— Важна, каб кампаненты, устаноўленыя на электрамабіль, былі бяспечныя, як і сам электрамабіль у цэлым. І каб пры гэтым была эканамічная выгада.
Інстытут распрацаваў лінейку электратранспарту для наступнай пастаноўкі ў серыйную вытворчасць. Найбольш перспектыўным напрамкам тут называюць распрацоўку мінівэна на электрапрывадзе.
— Мы зрабілі стаўку на выкарыстанне электратранспарту ў якасці службовага, таму што ў арганізацый ёсць месцы для іх начнога захоўвання і зарадкі. Машына цэлы дзень у раз’ездах, што забяспечвае эканамічную акупнасць. Калі эксплуатаваць яе 8 гадзін у дзень, праз 3—4 гады атрымаем эканомію. Зараз мы распрацоўваем кампаненты для мінівэна. Спадзяёмся, што ўжо ў наступным годзе зможам паказаць вопытны ўзор.
arteaga@sb.by