Паплылі не ў той бок

На Мядзельшчыне перавярнулася лодка, патануў чалавек

На Мядзельшчыне патануў рыбак. Сяргей Малошкін, вадалаз-выратавальнік выратавальнай станцыі «Нарач», расказвае, што рыбачыць на возера Кузьмічы ля вёскі Плецяшы мужчыны адправіліся ўтрох.

У нейкі момант яны апынуліся на карме лодкі, і яна перавярнулася. У паніцы паплылі ў розныя бакі. Калі першы з іх дабраўся да берага і заўважыў, што нікога са знаёмых на паверхні вады няма, выклікаў выратавальнікаў. Праз нейкі час на беразе быў і другі рыбак. Трэці з іх, як потым высветлілася, паплыў у бок гарлачыкаў і, заблытаўшыся ў раслінах, пайшоў пад ваду. Шукалі яго чатыры гадзіны.

Напярэдадні спякотных выхадных выратавальнікі раяць людзям быць асцярожнымі на вадзе. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter