Папараць-кветка ўзыходзіць...

Сімвалы свята Купалля ў Александрыі пачнуць выпускаць у маі

Сувеніры-сімвалы свята Купалле ў Александрыі плануецца запусціць у вытворчасць у маі

Вытворчасць лепшых сувеніраў-сімвалаў свята Купалле («Александрыя збірае сяброў»), выбраных кампетэнтным журы ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, плануецца пачаць у маі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, намеснік старшыні конкурснай камісіі Уладзімір Улаховіч.

Паводле яго слоў, вынік спаборніцтваў дазваляе выбраць сюжэты, прапанаваныя айчыннымі майстрамі, для ўкаранення ў вытворчасць.

Беларуская гандлёва-прамысловая палата праводзіла конкурс упершыню. Ён адбыўся з мэтай, каб вытворчасці айчыннай сувенірнай прадукцыі надаць імпульс, бо для Беларусі гэта вельмі важны напрамак з пункту гледжання іміджу і самапрэзентацыі.

Па рашэнні экспертнай групы Гран-пры конкурсу на лепшы сувенір-сімвал свята Купалле («Александрыя збірае сяброў») атрымала саламяная «Папараць-кветка» — праца Іны Саўчук (Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна). «Купальскія вянкі» Таццяны Смолінай (Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў) занялі другое месца ў намінацыі «Саломка, дрэва, бяроста». Трэцяй у гэтай катэгорыі прызнаны кошык «Папараць-кветка» Святланы Бельчанка (Дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў, г. Горкi). Керамічнае пано «Купалле-2013» (Мазырская фабрыка мастацкіх вырабаў) стала лепшым творам у намінацыі «Гліна, гіпс, кераміка». Праца «Купальская пявуння» Таццяны Пронінай (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава) заняла другое месца. Трэцяе месца ў гэтай намінацыі не прысуджалася. У катэгорыі «Тканіна, скура, футра, пап’е-машэ» журы не змагло выбраць пераможцу і ўладальніка другога прыза. Ільняной дэкаратыўнай сумачцы «Мацi купальскага агню» Дзіяны Стрэльчанка (СШ № 160 г. Мінска) дасталося трэцяе месца. Выцінанка «Купальская кветка» Юліі Каўрус (Нараўлянскі цэнтр рамёстваў) у катэгорыі «Камень і іншы матэрыял» стала трэцяй. Тут таксама эксперты не прысуджалі першае і другое месцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter