Памяць у камені

Гродзеншчына абновіць больш за 270 помнікаў героям вайны

На Гродзеншчыне плануецца абнавіць больш за 270 помнікаў героям і ахвярам Вялiкай Айчыннай вайны.

— Усяго ў вобласці 279 помнікаў, якія патрабуюць рамонту, — паведаміў спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Іван Калбаска. — Так, у Бераставіцкім раёне неабходна капітальна адрамантаваць помнік «Маці, якая смуткуе», на брацкай магіле, у Ваўкавыскім раёне — мемарыяльныя комплексы «Шаўлічы» і «Парахоўня», некалькі помнікаў, воінскае пахаванне і абеліск славы ў Дзятлаве, помнік загінуўшым воінам і партызанам у Зэльве і многія іншыя.

Вырашаецца пытанне па ўстаноўцы мемарыяльных пліт на месцы перапахавання астанкаў вязняў лагера смерці на могілках Аульса. Акрамя таго, да ліпеня ў парку імя Жылібера будуць усталяваны новыя мемарыяльныя пліты з імёнамі гродзенцаў, якія загінулі ў гады вайны за межамі Гродна.

Усяго на тэрыторыі вобласці знаходзіцца 1178 формаў ушанавання, з іх 717 воінскіх пахаванняў. У 2013 годзе з розных крыніц фінансавання на падтрыманне такiх аб’ектаў у належным стане было выдаткавана больш за 2 млрд. рублёў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter