На следующей неделе «Беларусь 3» посвятит тематический эфир Международному дню памяти жертв Холокоста

Памяць нашай зямлi

Эфiр панядзелка распачне публiцыстычная стужка Мiхаiла Рома «Звычайны фашызм», у якой аўтар выкарыстаў трафейныя хранiкальныя матэрыялы з кiнаархiва мiнiстэрства прапаганды нацысцкай Германii i асабiстага фотаархiва Адольфа Гiтлера, а таксама аматарскiя здымкi эсэсаўцаў. Даследаванне прыроды ўзнiкнення нацызму i таго, якую цану давялося заплацiць за гэтае «вынаходнiцтва» iдэолагаў Трэцяга рэйха, кiнамастак палiчыў сваiм абавязкам зрабiць у часы, калi нацызм, здавалася б, сышоў у нябыт, — у завяшчанне i перасцярогу нашчадкам. У 1965 годзе гледачы ўбачылi фiльм упершыню, але крыху пазней «Звычайны фашызм» знялi з шырокага пракату, i стужка не дэманстравалася ўвогуле. Але час, як заўсёды, расставiў усё па сваіх месцах. Сёння «Звычайны фашызм» — сапраўдная жамчужына i класiка савецкага дакументальнага кiно. 

Творчая група цыкла фiльмаў «Хронiка Мiнскага гета» змагла сабраць у адным праекце сапраўды ўнiкальныя дакументы i ўспамiны сведкаў. 
bokun.bhc.by
А вось цыкл «Хронiка Мiнскага гета» студыi «Майстэрня Уладзiмiра Бокуна», чатыры эпiзоды якога будуць паказаны з 23 студзеня, раскажа трагiчную гiсторыю яўрэйскага гета i гераiчнага падпольнага супрацiўлення ў самым цэнтры беларускай сталiцы, а таксама ў iншых гарадах краiны падчас гiтлераўскай акупацыi.
Першая карцiна, якую гледачы «Беларусь 3» убачаць у панядзелак у 23:15, прысвечана непасрэдна трагедыi. Шмат гадоў лiчылася, што гiсторыя Мiнскага гета скончылася 21 кастрычнiка 1943 года. Але мала хто ведаў, што ў падвале дома, якi стаяў на самым краi закрытай тэрыторыi, хавалiся яшчэ некалькi яўрэйскiх сем’яў — усяго 26 чалавек. У iх быў свой летапiс гета — на дзевяць месяцаў даўжэйшы за афiцыйны. У дзень вызвалення Мiнска з падполля выйшлi 13 чалавек. Трынаццаць з дваццацi шасцi…

Другi фiльм пад назвай «За гонар i свабоду» прысвечаны яўрэйскаму супрацiўленню, падполлю i партызанскiм атрадам. Пра падпольную барацьбу i паўстаннi за калючым дротам доўгiя гады ўслых не гаварылi. Ва ўсiм свеце вядома пра паўстанне ў Варшаўскiм гета ў красавiку 1943-га, але амаль нiчога не вядома пра тое, што задоўга да Варшавы падобныя падзеi адбывалiся ў гета Нясвiжа, Глыбокага, Капыля, Навагрудка, Лахвы… Мала вядома i пра тое, што ў 80 гета на беларускай зямлi iснавалi падпольныя арганiзацыi. Пра iх — у эфiры ў аўторак у 23:30.

У трэцiм фiльме цыкла «Народжаныя двойчы» яго аўтар i рэжысёр Уладзiмiр Луцкi раскажа аб праведнiках — тых, хто ратаваў яўрэяў у Беларусi. У першыя тыднi вайны нацысты разлiчвалi, што яны будуць здольныя распалiць у насельнiцтва Беларусi нянавiсць да яўрэяў. Нехта сапраўды паддаваўся нацысцкай прапагандзе. Але такiх было зусiм няшмат. Аўтары карцiны перакананыя: «Каштоўнасць жыцця iншага чалавека для звычайнага беларуса часцей за ўсё аказвалася вышэй за падачкi акупантаў. Колькi ж iх было насамрэч — праведнiкаў народаў свету з Беларусi? Наш фiльм прысвечаны подзвiгу тых, хто перад пагрозай смерцi застаўся Чалавекам, а яго галоўныя героi — тыя, хто ратаваў, i тыя, каго ратавалi».

У чацвер у эфiры — апошнi фiльм серыi пад назвай «Зондэргета», аўтары якога звярнулiся да «жывых» успамiнаў i знайшлi герояў, сем’яў якiх Мiнскае гета датычыцца непасрэдна.

Таксама з аўторка па пятнiцу на тэлеканале пакажуць эпiзоды дакументальнага цыкла «Памяць зямлi маёй», якiя раскажуць пра мемарыялы «Дальва», «Дзецям — ахвярам вайны», «Трасцянец», «Яма», iх значнасць i гiстарычны кантэкст стварэння. А непасрэдна ў памятны дзень, 27 студзеня, у эфiры «Беларусь 3» прагучыць знакамiтая Сiмфонiя № 7 «Ленiнградская» Дзмiтрыя Шастаковiча ў выкананнi Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Рэспублiкi Беларусь i Сiмфанiчнага аркестра Белтэлерадыёкампанii. 

Вядомы факт: 9 жнiўня 1942 года пад грукат артылерыi музыка Шастаковiча ўпершыню прагучала ў блакадным Ленiнградзе. У кожным доме i на вулiцах чулi гэту мелодыю, бо трансляцыя вялася па радыё i праз гучнагаварыцелi… Сёння Сiмфонiя № 7 «Ленiнградская» лiчыцца адной з найвялiкшых партытур XX стагоддзя, бо гiсторыя яе стварэння i першых выкананняў, сiла i маштаб уплыву гэтай музыкi на сучаснiкаў сапраўды ўнiкальныя. А прозвiшча кампазiтара Шастаковiча для шырокай публiкi назаўжды аказалася злучана з яго «знакамiтай ленiнградкай», як калiсьцi назвала сiмфонiю Ганна Ахматава…

Па сканчэннi 80 гадоў чарговай вяхой на шляху гэтага музычнага помнiка гераiчнасцi савецкага народа стане Вялiкая канцэртная зала Белдзяржфiлармонii. За дырыжорскiм пультам — народны артыст Беларусi Аляксандр Анiсiмаў.

leonovich@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter