Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У Польшчы, на месцы былога лагера смерці “Трэблінка”, прайшла акцыя, прысвечаная 74-й гадавіне паўстання вязняў

Памяць адгукаецца ў сэрцы

Памяць загінуўшых ушанавалі ўскладаннем кветак да помніка-маўзалея на сімвалічных камянёвых могілках. У Музеі барацьбы і пакутніцтва ў Трэблінцы адкрылася выстава “Калі я слухаю апавяданні з Трэблінкі штосьці пачынае ціснуць маё сэрца”.

У перыяд з ліпеня 1942 па кастрычнік 1943 гадоў у лагеры Трэблінка фашыстамі было знішчана каля 900 тысяч чалавек. У асноўным — гэта былі яўрэі з Польшчы і краін Еўропы, мноства — з беларускіх гарадоў і мястэчак.

Галоўная мэта акцыі — захаванне памяці аб трагічных старонках жыцця яўрэйскага народа і ахвярах фашызму ў часы Другой сусветнай вайны, выхаванне моладзі праз вывучэнне гісторыі.

Беларускія дыпламаты ўсклалі кветкі да помніка-маўзалея, наведалі могілкі з сімвалічных камянёў з назвамі беларускіх гарадоў, пакінулі запіс у кнізе наведвальнікаў музея.

Штогод да помніка-маўзалея і сімвалічных могілак з камянёў на месцы былога лагера смерці “Трэблінка” прыязджае каля 60 тысяч чалавек з розных краін свету.

Голас Радзімы № 30 (3534), чацвер, 10 жніўня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter