«Фаўст» оживет на сцене Большого театра уже в четвертый раз

Паміж рэальнасцю і ілюзіяй

У оперы «Фаўст» французскага кампазітара Шарля Гуно доўгая гісторыя. Упершыню яна была пастаўлена ў Парыжы вясной 1859 года. Цікава, што адразу паказы поспеху не мелі. Папулярнасць оперы расла паступова. І толькі праз дзесяць гадоў, калі Гуно замяніў дыялогі меладычным рэчытатывам і дапісаў балетную сцэну «Вальпургіева ноч», опера заняла ў сусветным тэатральным рэпертуары трывалае месца.

bolshoibelarus.by

Толькі ў Вялікім тэатры оперная гісторыя легендарнага доктара ставілася тройчы. Як паведамляе bolshoibelarus.by, упершыню беларускія арты­сты ажывілі «Фаўста» яшчэ ў 1928 годзе — у музычным тэхнікуме, які лічыцца папя­рэднікам згаданага тэатра. 

У другі раз оперу ­гледачы ўбачылі ў 1950 годзе, у трэ­ці — у ­1972-м. Апошняя пастаноўка пратрымалася ў рэпертуары тэатра да ­90-х гадоў мінулага стагоддзя. І вось каманда Вялікага тэатра зноў узялася за матэрыял Шарля Гуно.

Ажыццяўляе пастаноўку рэжысёр Ганна Маторная. З гэтым калектывам яня супрацоўнічае ўпершыню. Аднак яе імя вядома нашым тэатралам — у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры з 2010 года рэжысёр паставіла восем спектакляў. Сваё ўяўленне аб оперы «Фаўст» яна апісвае так:

— Гэта гісторыя прымушае разважаць пра тое, хто мы, навошта мы тут і што варта зрабіць для таго, каб тыя, хто прыйдзе пасля нас, жылі лепш, чым мы, ці хаця б заду­маліся пра тое, што не ­варта губляць. Гісторыя, якую мы хочам расказаць, з аднаго боку, можа быць названа абсалютна традыцыйнай, з другога — цалкам ілюзорнай, з трэцяга — фантасмагарычнай. Мы прадставім гледачу метамарфозу. «Фаўст» — гэта ілюзія. «Фаўст» — гэта тое, што ёсць вакол нас. Мефістофель — гэта тое, што ёсць усюды. Якім чынам мы выбіраем паміж дабром і злом? Напэўна, у гэтым і ёсць сутнасць таго, што адбываецца.

Прэм’ера спектакля прызначана на 21 і 22 лістапада. Нагадаем, з 29 кастрычніка да 20 лістапада ўсе спектаклі ў Вялікім тэатры оперы і балета былі адменены ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Спадзяёмся, пандэмія не перашкодзіць паказаць новую версію вядомай оперы.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter