«Памiж небам i зямлёй»

У Мiнск прывезлi «народны наiў» з палаца князёў Паскевiчаў

У Мiнск прывезлi «народны наiў» з гомельскага палаца князёў Паскевiчаў

Сёння, 17 лютага, Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкi Беларусь сумесна з Гомельскiм палацава-паркавым ансамблем адкрываюць выстаўку «Памiж небам i зямлёй», на якой увазе наведвальнiкаў будзе прадстаўлены народны iканапiс са збору гомельскага музея. Гэты праект – адно з першых мерапрыемстваў рэспублiканскай акцыi «Культурная сталiца Беларусi». Нагадаем, што ўслед за Полацкам сёлета пачэсны афiцыйны статус прыняў Гомель.

Гомельскi палацава-паркавы ансамбль – адна са старэйшых музейных устаноў Рэспублiкi Беларусь. Першыя экспазiцыi былi адчынены 7 лiстапада 1919 года на аснове калекцый, якiя раней належалi ўладальнiкам палаца — князям Паскевiчам. У цяперашнi час у фондах музея захоўваецца каля 230 тысяч прадметаў. Адной з самых цiкавых калекцый, якая яскрава характарызуе духоўную культуру Гомельшчыны, з’яўляецца народны iканапiс.

Народная iкона, альбо так званы «народны наiў», у адрозненне ад кананiчнай iконы выконваецца алейнымi фарбамi па дошцы, без папярэдняй грунтоўкi i прамалёвак. Улюблёным прыёмам дэкарыравання становяцца букеты, раслiнны арнамент.

Лаканiчнасць i непасрэднасць выканання абразоў адпавядалi ўяўленням простага чалавека аб найвышэйшых сiлах. Абстрактныя вобразы Мацi Божай, Iсуса Хрыста, святых у народных уяўленнях надзялялiся чалавечымi пачуццямi i эмоцыямi, атрымлiвалi падабенства з канкрэтнымi асобамi. Сяляне, як правiла, мала лiчылiся з афiцыйнымi бiяграфiямi пакутнiкаў, герояў, праведнiкаў i стваралi свае паданнi, характарыстыкi, вобразы. Малiтвы i богаслужэннi ў гонар святых спалучалiся з абрадамi, рытуаламi, песнямi, прыкметамi, гаданнямi i замовамi, якiя мелi глыбокiя гiстарычныя каранi.

Экспазiцыя ўключае больш за 70 абразоў, якiя бытавалi на тэрыторыi Гомельскай i сумежных Бранскай i Чарнiгаўскай абласцей. Ручнiкi, народны касцюм, прадметы побыту ствараюць той свет, у якiм жыла народная iкона.

Выстаўка неаднаразова праходзiла ў залах гомельскага музея, iншых гарадоў Беларусi, за межамi рэспублiкi. У 2009 годзе яна з поспехам была прадсталена ў Маскве.

На здымку: у час выстаўкi ў Мiнску.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter