«Рызыкуюць i рыбакi, i аматары селфi»: iдзе пацяпленне, Асвод у чарговы раз папярэджвае аб небяспечнасцi выхаду на лёд

Паміж намі растае лёд

У краіне чакаецца пацяпленне. Асвод у чарговы раз папярэджвае аб небяспецы выхаду на лёд. 

Нават у моцныя маразы застаецца верагоднасць праваліцца ў халодную ваду ў месцах зліцця рэк, каля дамбаў, а таксама там, дзе хуткая плынь утварае прамывіны, на ўчастках з зараснікамі чароту і хмызняку. Трапіць у палонку могуць не толькі неасцярожныя рыбакі, але і пешаходы, якія імкнуцца скараціць шлях. У апошні час занепакоенасць выклікаюць таксама аматары сэлфі.

Вясенні лёд каварны
Фота Вiталя ПIВАВАРЧЫКА

Нагадаем, жаданне зрабіць эфектны фотаздымак ледзь не прывяло да бяды ў Мастах. Там дзве сяброўкі 10 і 11 гадоў выйшлі на Нёман. Лёд трэснуў, і  абедзве апынуліся ў вадзе. Адну дзяўчынку здолелі выцягнуць сябры. Другую выратаваў мужчына, які непадалёк выгульваў сабаку.

А вось у Наваполацку прагулка сябровак па лёдзе Заходняй Дзвіны скончылася трагічна: загінула 11-гадовая дзяўчынка. Не выключаецца, што яна таксама хацела зняцца на фоне ракі. Між тым на Заходняй Дзвіне зараз высокі ўзровень вады, а там, дзе права-лілася пад лёд школьніца, яшчэ і хуткая плынь. На дапамогу прыйшлі рыбакі, аднак выцягнуць дзіця не здолелі і яны — дзяўчынку літаральна зацягнула пад лёд. 

Супрацоўнікі Асвода напамінаюць, што ў перыяд рэзкага пацяплення змяняецца структура лёду, ён становіцца рыхлым і нетрывалым. У першую чаргу ад выхаду на лёд перасцерагаюць аматараў зімовай рыбалкі, але памятаць пра небяспеку павінны ўсе. Бацькам варта растлумачыць дзецям, што зараз лепш увогуле не падыходзіць да вадаёмаў. 

Гэтай зімой на лёдзе загінулi 17 чалавек: трынаццаць рыбакоў, трое дзяцей і дарослы, які катаўся на каньках.

nevmer@mail.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter