Памiж Мiнскам i Магiлёвам

Памiж Мiнскам i Магiлёвам стаiць Беразiно. Калi зазiрнуць сюды, можна пазнаёмiцца з вельмi цiкавымi людзьмi Сёлетнi год для жыхароў Беразiно – адметны. Спаўняецца 510 гадоў з дня заснавання горада. Ён упершыню ўзгадваецца ў пачатку ХVI стагоддзя. Шмат знакамiтых iмён даў Айчыне гэты край. Ёсць сярод бярэзiнцаў вядомыя пiсьменнiкi, вучоныя. Пра ўсiх можна даведацца з адпаведнай лiтаратуры. Узгадаю толькi адно малазнаёмае iмя – Казiмiр Чарнаўскi, якi ў 1825 годзе прыдумаў падводную лодку. Усё гэта было ў мiнулым, усё прайшло. На жаль, у горадзе амаль не захавалася гiстарычных помнiкаў. Можа, толькi былая сядзiба графа Патоцкага з пустымi праёмамi акон. Кажуць, тут калi-небудзь будзе гатэль... Захаваў свой стыль i мясцовы спiртзавод, заснаваны ў 1825 годзе. Адметна, што ён нiколi не прыпыняў выпуск сыравiны. Аб мiнулым напамiнаюць надмагiль-ныя камянi з надпiсамi на яўрэйскай i татарскай мовах. Сам жа горад быў драўляны, таму i мала захаваўся. Што ж з’яўляецца адметнай рысай жыхароў горада? Гэта пытанне я задаў краязнаўцы, загадчыцы аддзела бiблiя-тэчнага маркетынгу Тамары Круталевiч. Пасля хвiлiны роздуму яна мовiла, што, мабыць, адказ ёсць на гербе горада. Бэрг — так у мiнулым называлi славяне мядзведзя, дарэчы, яны i цяпер водзяцца ў тутэйшых мясцiнах, але ж на гербе лiс. Асновай герба паслужыў радавы знак Сапегаў, якому ў ХVI стагоддзi належала мястэчка. Але пры ўсёй павазе да Тамары Мiкалаеўны, вельмi паважанага энтузiяста, «Чалавека года Мiншчыны», я не знайшоў у час вандроўкi нiводнага чалавека з лiсiнымi хiтрыкамi. Наадварот, у мяне склалася ўражанне, што мясцовыя жыхары вельмi добра-зычлiвыя. Дарэчы, мядзве-дзя тут можна таксама пабачыць, праўда, у вальеры. Чатырохгадовая мядзведзi-ца лiчыць пячэнне лепшым ласункам. Яно i нядзiўна, вырасла яна на руках у загадчыка паляўнiчага комплексу «Вязычын» Мiкалая Мiкалаевiча Сямашкi, усё жыццё пражыла ў няволi i не ведае смаку дзiкага мёду... На здымку: Алег і Тамара ВАРАБ’ЁВЫ з дочкамi Лiзай і Палiнай на прагулцы.

Памiж Мiнскам i Магiлёвам стаiць Беразiно. Калi зазiрнуць сюды, можна пазнаёмiцца з вельмi цiкавымi людзьмi

Сёлетнi год для жыхароў Беразiно – адметны. Спаўняецца 510 гадоў з дня заснавання горада. Ён упершыню ўзгадваецца ў пачатку ХVI стагоддзя. Шмат знакамiтых iмён даў Айчыне гэты край. Ёсць сярод бярэзiнцаў вядомыя пiсьменнiкi, вучоныя. Пра ўсiх можна даведацца з адпаведнай лiтаратуры. Узгадаю толькi адно малазнаёмае iмя – Казiмiр Чарнаўскi, якi ў 1825 годзе прыдумаў падводную лодку. Усё гэта было ў мiнулым, усё прайшло. На жаль, у горадзе амаль не захавалася гiстарычных помнiкаў. Можа, толькi былая сядзiба графа Патоцкага з пустымi праёмамi акон. Кажуць, тут калi-небудзь будзе гатэль...

Захаваў свой стыль i мясцовы спiртзавод, заснаваны ў 1825 годзе. Адметна, што ён нiколi не прыпыняў выпуск сыравiны. Аб мiнулым напамiнаюць надмагiль-ныя камянi з надпiсамi на яўрэйскай i татарскай мовах. Сам жа горад быў драўляны, таму i мала захаваўся. Што ж з’яўляецца адметнай рысай жыхароў горада? Гэта пытанне я задаў краязнаўцы, загадчыцы аддзела бiблiя-тэчнага маркетынгу Тамары Круталевiч. Пасля хвiлiны роздуму яна мовiла, што, мабыць, адказ ёсць на гербе горада. Бэрг — так у мiнулым называлi славяне мядзведзя, дарэчы, яны i цяпер водзяцца ў тутэйшых мясцiнах, але ж на гербе лiс. Асновай герба паслужыў радавы знак Сапегаў, якому ў ХVI стагоддзi належала мястэчка. Але пры ўсёй павазе да Тамары Мiкалаеўны, вельмi паважанага энтузiяста, «Чалавека года Мiншчыны», я не знайшоў у час вандроўкi нiводнага чалавека з лiсiнымi хiтрыкамi. Наадварот, у мяне склалася ўражанне, што мясцовыя жыхары вельмi добра-зычлiвыя. Дарэчы, мядзве-дзя тут можна таксама пабачыць, праўда, у вальеры. Чатырохгадовая мядзведзi-ца лiчыць пячэнне лепшым ласункам. Яно i нядзiўна, вырасла яна на руках у загадчыка паляўнiчага комплексу «Вязычын» Мiкалая Мiкалаевiча Сямашкi, усё жыццё пражыла ў няволi i не ведае смаку дзiкага мёду.

Увогуле рукатворных цудаў, зробленых таленавiтымi мясцовымi жыхарамi, у Беразiне вельмi многа. I першы сустракаеш пры ўездзе ў горад, на аўтазапраўцы, якая ўпрыгожана ляль­ка­мi бабы Франi. Асноўная калекцыя Франi Сушынскай з вёскi Брылева стаiць каля яе сядзiбы. Чаго тут толькi няма! Веснiчкi вартуе лялька-салдат, апранутая ў вопратку ўнука, ёсць Баба-Яга i смешны заяц. Асаблiва любяць фатаграфавацца наведваль­нiкi каля лялек вядомых спявачак Надзеi Бабкiнай i Алы Пугачовай.

Хутка да гэтай пары далучыцца i Фiлiп Кiркораў. Аснова, як кажа баба Франя, ужо зроблена, засталося прыбраць спевака. Цяпер яна пенсiянерка, а раней працавала на трактары, апошнiя 12 гадоў — леснiком.

А цi не цуд самаробны аўтамабiль мясцовага Кулiбiна Сяргея Захожага? На спiдометры яго аўто — мiльён кiламетраў. Аб’ездзiў на iм аматар з 1987 года амаль усю Еўропу. На адпачынак, на поўдзень, таксама адпраўляецца на сваiм «канi».

Можа, з тых, з кiм працуе цяпер настаў­нiк тэхнiчнай працы школы № 2 Уладзiмiр Сяргеевiч Бондар, i вырасце змена аўтааматару Захожаму. Майстэрня школы — лепшая ў вобласцi. Ёсць дрэва- i металаапрацоўчыя станкi. Сапраўдныя творы майстар стварае са старых рэчаў: бутэлек, шкарпэтак, зламаных парасонаў i iншага, чаму месца толькi на сметнiку. На жаль, усё, што ён зрабiў, бачаць толькi наведвальнiкi майстэрнi. А як было б прыемна дзецям i iх бацькам, калi гэта хараство выставiць на пачэсным месцы ў школе. Глядзiш, i тых, хто зацiкавiцца гэтай справай, дабавiцца. А так, канстатуе настаўнiк, падае iнтарэс да творчасцi. З 200 вучняў, якiя наведваюць урокi тэхнiчнай працы, добра, калi iнтарэс праяўляюць 10 хлопцаў.

У дзяўчат з мясцовай гiмназii адно захапленне — валейбол. Каманда — гордасць не толькi Беразiна, але i вобласцi. Яны неаднаразовыя пераможцы i прызёры юнацкiх спаборнiцтваў. Трэнер Мiкалай Мiхалёў ведае дарогу да славы. Шмат намаганняў прыклаў ён, каб сфармiраваць каманду. Каб заахвоцiць бацькоў, Мiкалай Мiкалаевiч адсылаў лiсты падзякi па месцы iх працы, гэта мела пэўны вынiк. Калi яго выхаванка паехала ў Амерыку, папрасiў, каб дапамагла дзяўчатам са спартыўнай формай. Праз сваiх знаёмых дамаўляўся вазiць валейба­лiстак на прагляд спабор­нiцтваў у другiя гарады.

Вiзiтоўкай Беразiна стаў гарманiст Мiхаiл Папруга. Не кожны музыка можа пахвалiцца, што народнымi спевамi i беларускай музыкай радаваў адразу двух прэзiдэнтаў — Аляксандра Лукашэнку i Уга Чавеса. I не дзе-небудзь, а ў iмправiзаванай беларускай карчме, у Венесуэле. Выбар музыкi на паездку не быў выпадковым. Мiхаiл Аляксандравiч мае чароўны талент настройваць людзей на святочны лад.

Ёсць яшчэ адзiн чалавек, якi сустракаўся з ганаро­вымi гасцямi. Гэта Мiкола Капуста. Яго стравамi часта­валi высокага госця ўладыку Фiларэта ў час наведвання Беразiна. Гiсторыя Мiколы цiкавая. Працаваў шэф-поварам у вядомым мiнскiм рэстаране. Трэба сказаць, працаваў добра. С гонарам паказваў здымкi прысмакаў, якiя гатаваў для наведвальнiкаў. Яго стравы падабалiся Патрыярху Алексiю II, Барысу Ельцыну. Але пацягнула дамоў, у бацькоўскую хату. Крыху раней у Беразiне распачаў будаўнiцтва. Над гаражом зрабiў надбудоўку — сапраўдны церам. Але будаў­нiцтва не спадабалася мясцовым уладам. «Гараж, а вышэйшы за ўсе дамы на вулiцы». I, мусiць, не бачыць бы лю­дзям хараства, каб не перамены. Мясцовым уладам стала не да маёнтка. Цяпер другая справа. На сядзiбе iдзе будаў­нiцтва, уме­­лец робiць вялiкую за­лу, дзе мож­на справiць шыкоўнае вяселле цi юбiлей. I яшчэ адзiн цуд для чытачоў нашай газеты паказаў Мiкалай: званы для ўпрыгожвання вясельнага картэжу. Самы стары зроблены ў ХV стагоддзi, другi дастаўся ад пра­дзеда.

А вось дом сям’i Сяргея Мiкалаевiча i Надзеi Паўлаўны Мiкульчык зроблены ў сучасным стылi. Ды так, што завiдкi бяруць. Яно i не выпадкова. Мiкульчыкi — выпускнiкi будаўнiчага факультэта БНТУ, у альма-матэр i пазнаёмiлiся. 12 сака­вiка адзначаць 35 гадоў сумеснага жыцця. Сямейная пара не толькi знакамiтая сваiм домам з дзiцячай пляцоўкай для ўнукаў с назвай «Унучатнiк». Мiкульчыкi — паспяховыя прадпрымальнiкi. Надзея Паўлаўна — дырэктар ААТ «Мэта плюс». Гэта яе магазiн «Мэта» ў свой час стаў лепшым у вобласцi. Сяргей Мiкалаевiч — генеральны дырэктар ЗАА «Будiнвест». Прадпрыемства выпускае драўляныя вырабы, паспяхова пашыраецца.

Яшчэ з адной сям’ёй пазнаёмiм чытача. У адрозненне ад Мiкульчыкаў Алег i Тамара Вараб’евы — сям’я маладая. Старэйшая дачка Лiза вучыцца ў 6-м классе, а малодшая Палiна ходзiць у дзiцячы садок. «Па сакрэту» мне Палiна распавядала, што бацькi працуюць у цэнтры гiгiены i эпiдэмiялогii. Пры­ехалi з Магi­лёў­скай вобласцi. Сяброў знайшлi ў гарадскiм Доме культуры. Усе чацвёра захапляюцца тэатрам, i не проста захапляюцца, а выступаюць на сцэне. Iх талент раскрыў кiраўнiк народнага тэатра Мiкалай Пытляк. Ёсць тут i вялiкая заслуга Клуба маладой сям’i. Гэта аб’яднанне на працягу многiх гадоў паспяхова працуе з моладдзю.

Трэба сказаць, што культурнае жыцце ў раёне кiпiць. Якiя цудоўныя рэчы з бiсеру вырабляе майстар Аляксандра Грынкевiч. Дзесяць гадоў займаецца яна гэтым вiдам рука-дзелля. Шмат гадоў кiруе школьным тэатрам дэфiле. А вось ансамбль “Вясёлка” — сапраўдны боль загадчыка раённага аддзела культуры Канстанцiна Ермакова, каторы раз ён шукае залу для заняткаў па харэаграфii. Усё пашыраюцца, месца не хапае. Жадаючых столькi, что хутка i ў ДК будзе цесна.

Пакуль у райцэнтры няма краязнаўчага музея. Часова экспазiцыя развернецца ў раённай бiблiятэцы. Але ўсё ж музей у Беразiне ёсць, праўда, прыватны – драўлянай лыжкi. Стварыла яго ў хаце свекрывi намеснiк дырэктара РДК Ганна Осiпава. У мiнулым годзе тут прайшло раённае свята, у якiм прынялi ўдзел лыжкары з усёй рэспублiкi. Свае работы, вырабленыя ў час пленэру, яны даравалi музею. Цiкавыя вырабы прадставiлi мясцовыя майстры. Чаго толькi каштуе лыжка Яўгена Осiпава для жадаючых пахудзець, зробленая ў форме вожыка. Для яе вырабу спатрэбiлася 1000 зубачыстак. Мусiць, лыжка мае попыт, бо яна адзiная захоўваецца пад шклом.

У гэтай пяцiгодцы запланавана пашырэнне школы мастацтваў, увод у строй фiзкультурна-аздараўленчага комплексу, будаўнiцтва басейна. Змены чакаюцца ў эканомiцы, а гэта падаткi ў бюджэт раёна. Мясцовая ўлада ўзяла курс на прыцягненне iнвестыцый, стварэнне i развiццё малых прадпрыемстваў. Вялiкiя пераўтварэннi перажывае i флагман бярэзiнскай прамысловасцi ААТ “Бярэзiнскi сырзавод”. Калектыву пад кiраўнiцтвам дырэктара Дзмiтрыя Кандрашова, якi, дарэчы, зусiм нядаўна працаваў на ГМЗ № 1 у Мiнску, трэба завяршыць работы па рэканструкцыi вытворчасцi цвёрдых сычужных сыроў. Завод пачне выпуск сыроў тыпу “Расiйскi”. Задачы пастаўлены вельмi адказныя: ад таго, як будзе працаваць прадпрыемства, залежаць i паказчыкi раёна. Каля 70 працэнтаў прадукцыi завода iдзе на экспарт. А гэта не толькi прыбытак, але i гонар беларускай маркi.

Завяршаецца камандзiроўка. А гiсторыя з лiсам мела незвычайны працяг. Перад маiм ад’ездам паважаная жанчына ў горадзе падарыла незвычайны сувенiр – лiмон. Доўга я разважаў над сэнсам прэзента, ды так нiчога i не зразумеў. Мусiць, лiс на гербе ўсталяваўся невыпадкова. Трэба ехаць удакладняць…

P.S. Упершыню за гады падрыхтоўкi матэрыялаў рубрыкi “Як людзi — гарады” супрацоўнiкi райвыканкама: загадчыкi аддзелаў культуры Канстанцiн Ермакоў, iдэалагiчнай работы— Аляксандр Падалянчык i рэдактар раёнкi Анатоль Палынскi не складалi i не зацверджвалi наверсе планаў маёй работы, а дапамаглi знайсцi простых, цiкавых, таленавiтых людзей. Дзякуй.

На здымку зверху: стваральнiца прыватнага музея Галiна ВОСIПАВА. 

---------------------------------------

 
 Удзельнiкi ансамбля «Вясёлка» Насця САЛЕЦ і Ягор ПАНКЕВIЧ.
 
 Мiкола КАПУСТА каля свайго палаца.
 
 Трэнер Мiкалай МIХАЛЁЎ са сваiмi выхаванцамi.
 
 Дырэктар ААТ «Бярэзiнскi сырзавод» Дзмiтрый КАНДРАШОЎ з аператарам Валянцiнай Аўсянскай на новай вытворчасцi сухой сывараткi. 
 
 Прадпрымальнiкi Cяргей і Надзея Мiкульчык.  
 
 Алег і Тамара ВАРАБ’ЁВЫ з дочкамi Лiзай і Палiнай на прагулцы.  
 
 аўтааматар Сяргей ЗАХОЖЫ з самаробным аўто.  
 
 стваральнiца прыватнага музея Галiна ВОСIПАВА.  
 
 кiраўнiк тэхнiчнай працы Уладзiмiр БОНДАР з вучнямi. 
 
 Майстар бiсерапляцення Аляксандра ГРЫНКЕВIЧ.
 
 Гарманiст Мiхаiл ПАПРУГА. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter