Памiж космасам i палатном

Персанальная выстава Леанiда Лапчынскага рыхтавалася больш за дзесяць год. На ёй прадстаўлена спадчына мастака, якi адносiцца да тых нешматлiкiх творцаў савецкага перыяду, што займалiся “проста жывапiсам” з мiнiмальным “выкарыстаннем” афiцыйнай iдэалогii.

Па словах загадчыка аддзела сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Валянцiны Вайцахоўскай, творчасць Леанiда Лапчынскага вельмi разнастайная. Пры гэтым нельга гаварыць аб эклектыцы цi перайманнi манер i iдэй у iншых мастакоў. Ён як быццам бы прыглядваўся да кожнага вобраза па-новаму, для кожнай падзеi ў яго быў асаблiвы падыход. Лейтматывам яго творчасцi можна назваць перш за ўсё архiтэктуру i прыроду, але асноўнай тэмы вызначыць нельга: мастак перадаваў на палотнах усё, што знаходзiла водгук у яго душы. Леанiд Лапчынскi iмкнуўся да спасцiжэння свету. Ён меркаваў, што кожнаму мастаку трэба знайсцi сваё месца памiж космасам i палатном.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter