Возобновление полетов и современный флот: гендиректор «Белавиа» рассказал о планах компании

Палёты вышэй за аблокi

На мiнулым тыднi сваё 25-годдзе адзначыў нацыянальны авiяперавозчык — кампанiя «Белавiя». Пра тое, як яна перажывае наступствы пандэмii i чым збiраецца радаваць сваiх пасажыраў, у эфiры праграмы «Тыдзень» на тэлеканале СТВ падзялiўся генеральны дырэктар Iгар Чаргiнец.

Падчас COVID-19 эканамiчныя законы, якiя працуюць у звычайны час, ужо не дзейнiчаюць.

Сучасны флот

На сённяшнi момант флот «Белавiя» налiчвае каля 30 самалётаў. Сярэднi ўзрост «жалезных птушак» складае 10 гадоў, што для авiяцыi з’яўляецца вельмi годным паказчыкам.

— Зараз нейкiя самалёты мы выводзiм, бяром новыя,
— адзначае Iгар Чаргiнец. — Мы пачалi атрымлiваць Embraer Е195-Е2 лiтаральна ў снежнi. Увесну бяром яшчэ два самалёты найноўшага пакалення — Boeing 737. Больш новых за iх у свеце няма.

Дарэчы, самалёты серыi Embraer Е2 — сусветныя рэкардсмены па мiнiмальным узроўнi шуму. Новае пакаленне 737 таксама адрознiваецца цiшынёй i экалагiчнасцю, а мадэлi лiнейкi дазваляюць эканомiць палiва для авiякампанiй.

Як прызнаецца Iгар Чаргiнец, на самалётах Classic пасажыры былi незадаволены тым, што ў бiзнес-класе тры крэслы, i гэта не асаблiва адрознiвалася ад салона эканом-класа. Ва ўсiх новых Embraer i Boeing гэта пытанне ўжо вырашана: цяпер у iх усталяваны асобныя бiзнес-клас, салон з iншымi крэсламi.

Урокi пандэмii

Са з’яўленнем у нашым жыццi каронавiруснай iнфекцыi дзясяткi авiякампанiй абанкруцiлiся. «Белавiя» ж не спынiлася нi на секунду, нi на адзiн дзень, а выконвала палёты, хоць, вядома, не заўсёды было проста.

— Пры падтрымцы нашай дзяржавы мы «бiлiся» на замежных рынках, — дзелiцца Iгар Чаргiнец. — I мы працягвалi вазiць. Так, беларусаў, можа, не надта i пускалi, як i ўсiх iншых, але тады мы канцэнтравалiся на транзiтных перавозках. Мы вывозiлi амерыканцаў i супрацоўнiкаў дыпмiсiй са Стамбула праз Мiнск, Парыж, Амстэрдам у Амерыку. Вазiлi грамадзян Швецыi з той жа Турцыi ў Швецыю, вазiлi маракоў па ўсiм свеце. I мы за кошт гэтага выжылi i працягваем выжываць. Зараз iдзе невялiкi рост. Я спадзяюся, мы адновiмся.

Падчас пандэмii цэлы шэраг краiн закрываўся, у некаторыя з iх дагэтуль нельга выконваць палёты. Дапусцiм, нядаўна было анансавана падаўжэнне забароны на палёты ў сталiцу Туркменiстана. Зараз жа большасць астатнiх кiрункаў адкрыта, няхай i з некаторымi абмежаваннямi для пасажыраў.

Па шэрагу напрамкаў «Белавiя» не толькi аднавiлася, але i павялiчыла колькасць рэйсаў. Лiтаральна днямi былi прыняты рашэннi аб палётах у Вiльнюс i Талiн.

Сёння «Белавiя» выконвае сем рэйсаў у тыдзень у Расiйскую Федэрацыю — пяць у Маскву i па адным на тыдзень у Санкт-Пецярбург i Растоў. Да COVID-19 авiякампанiя выконвала ў Расiю больш як 150 рэйсаў у тыдзень. 7 i 150 — толькi па гэтых лiчбах можна зразумець, наколькi паўплываў на працу перавозчыка каронавiрус.

Зрэшты, па шэрагу напрамкаў «Белавiя» не толькi аднавiлася, але i павялiчыла колькасць рэйсаў. Лiтаральна днямi былi прыняты рашэннi аб палётах у Вiльнюс i Талiн.

— Хочам больш лятаць у Варшаву, але пакуль не ўдаецца дамовiцца, — тлумачыць Iгар Чаргiнец. — Хочам больш лятаць ва Узбекiстан. Мы адкрылi новы напрамак — Дубай, паляцелi двойчы на тыдзень (з Мiнска ў Дубай), з канца сакавiка плануем ужо трэцi рэйс, трэцюю частату дадаць. Рэйс карыстаецца поспехам.

Падчас COVID-19 эканамiчныя законы, якiя працуюць у звычайны час, ужо не дзейнiчаюць. Людзi прывыклi лятаць па больш нiзкай цане i пачалi скардзiцца, калi ўбачылi новыя цэннiкi. Напрыклад, калi дазволiлi лятаць адзiн раз на тыдзень у Маскву, палёт каштаваў каля 250 еўра туды i назад. Але стала больш рэйсаў — i цэны пачалi знiжацца. Па словах Iгара Чаргiнца, чым больш будзе рэйсаў, чым хутчэй «Белавiя» будзе аднаўляцца па палётах, тым хутчэй цэны будуць прыходзiць у той стан, у якiм яны былi да каронавiруса.

Гендырэктар «Белавiя» таксама абазначыў планы кампанii на блiжэйшы час:

— Па-першае, унутраная задача для кампанii — перад намi ставяць задачу Мiнiстэрства транспарту, Урад — мы павiнны аднавiцца да ўзроўню нашых паказчыкаў 2019 года. У гэты ж час мы будзем старацца выходзiць на новыя рынкi, як гэта адбылося з Дубаем. Дадаём колькасць рэйсаў, ствараем лепшыя стыкоўныя ўмовы ў нашым Нацыянальным аэрапорце «Мiнск» — перасадка пасажыраў з рэйса на рэйс, за кошт гэтага павялiчваем колькасць транзiтных пасажыраў, а ўжо за кошт гэтага мы павялiчваем колькасць частот, кiрункаў. Дзякуючы гэтым захадам мы будзем расцi i аднаўляцца блiжэйшыя пару гадоў.

grudnitskiy@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter