Любители старины смогут совместить экскурсию по музею с авиапрогулкой

Палёты над скансэнам

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо — гэта сто пяцьдзесят адзін гектар жывапіснага пейзажу і ўнікальных гістарычных аб’ектаў, якія паказваюць жыццё беларусаў 100—150 гадоў таму. Старыя хаты, гумны, млын, школа, царква з капліцай… Тут добра прагуляцца вясковымі сцежкамі, зайсці ў будынкі, пазнаёміцца з экспанатамі, а іх у музеі — тысячы! А яшчэ можна паглядзець на ўсю гэтую гісторыю з вышыні птушынага палёту.

etna.by

Праз тыдзень, 17—18 жніўня, на тэрыторыі беларускага скансэна пройдзе «У-лётны фэст», дзе цікава бу­дзе і дзецям, і дарослым. У наведвальнікаў будзе магчымасць паназіраць за паказальнымі выступленнямі спартыўных і лёгкаматорных самалётаў, верталётаў і іншай авіятэхнікі, палятаць на паветраным шары і розных відах паветранай тэхнікі, прыняць удзел у майстар-класах па вырабе і запуску мадэляў ракет, па вырабе і роспісу магнітаў авіятэматыкі, пракаціцца на матацыклах і гэтак далей. 

У першы фестывальны дзень запланавана багатая музычная праграма. На сцэне выступяць скрыпачка Анастасія Ясінская, дуэт ELEN & Сяргей КосмАс, кавер-гурт Invino, гурты Semantic, Plemя, POOL, Newlevel, Tornado, Соward. У другі гасцям прапануюць наведаць абрадавае мерапрыемства «Спасаўка-ласаўка» з канцэртам народных песень, беларускімі танцамі і гульнямі і іншымі забавамі. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter