Нашы распрацоўшчыкі стварылі першы аўтаматызаваны фінансавы памочнік, аналагаў якому няма нават за мяжой

Палёт пінгфіна

Палічыць усе грошы ў кашальку і на картках, ацаніць крэдытны баланс, перанесці аўтаматычна чэк аб куплі ў віртуальны спіс — сіні пінгвінчык здольны не толькі на гэта. Нашы распрацоўшчыкі стварылі першы бясплатны мабільны дадатак, якi не толькі кантралюе даходы і выдаткі, але і дазваляе атрымліваць зніжкі. Аналагаў у навінкі няма нават за мяжой.

Маленькі пінгвін дапаможа кантраляваць даходы і выдаткі.
Па даных даследчыкаў, сістэматычны ўлік выдаткаў дазваляе нават на першапачатковым этапе адмовіцца ад 30% імпульсіўных пакупак. Дадатак PingFin аўтаматычна ўлічвае і аналізуе выдаткі і даходы па ўсіх банкаўскіх картках, у тым ліку і расійскіх. Юлія Лакаткова — адна з заснавальнікаў фінансавага праекта — лічыць:

— Вельмі важна заўсёды бачыць поўную карціну сваіх фінансаў і пры гэтым не марнаваць на аналітыку каштоўны час. Сёння ў кашальках многіх беларусаў 3—4 банкаўскiя карты і больш. Нам удалося зрабіць такі прадукт, які дазваляе бачыць актуальныя балансы ўсіх карт на адным экране, разумець, колькі грошай у чалавека сваіх уласных, а колькі на крэдытных картах. Бо заўсёды вялікая спакуса выдаткаваць больш, чым трэба было б.

Дамагчыся максімальнай аўтаматызацыі ўводу даных PingFin дазваляюць спецыяльныя алгарытмы, якія аналізуюць SMS аб транзакцыях па картках банка. Гэта да таго ж самы бяспечны спосаб работы з такой інфармацыяй. З дадаткам можна аплачваць свае пакупкі карткай любога банка, папярэдне падключыўшы да яе SMS-абвестку, і ўся інфармацыя аб тым, дзе, колькі і на што вы патрацілі, будзе ў вас на ўвазе. Пакажыце некалькі разоў PingFin, да якой катэгорыі выдаткаў вы адносіце той ці іншы плацеж, ён навучыцца і пачне аўтаматычна адносіць вашы пакупкі да розных артыкулаў выдаткаў, уводзіць у курс справы Юлія Лакаткова. Пры неабходнасці ў дадатку можна стварыць «кашалёк» у любой валюце і запісаць у яго суму наяўных сродкаў, якія ёсць у вашым распараджэнні. Спецыяльныя алгарытмы PingFin выяўляюць асаблівасці ў плацежных паводзінах карыстальнікаў і падбіраюць для кожнага кліента індывідуальныя прапановы ад партнёраў праграмы.

konoga@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter