Палітрэцэсія

Сёння ў Мюнхене стартуе штогадовы найбуйнейшы форум у галіне глабальнай бяспекі — Міжнародная канферэнцыя па бяспецы. Удзел у ёй возьмуць больш за пяцьсот палітыкаў і экспертаў з усяго свету, сярод якіх канцлер ФРГ Ангела Меркель, генсек ААН Антоніу Гутэрыш, віцэ-прэзідент ЗША Майк Пенс, кіраўнік НАТА Енс Столтэнберг і іншыя прадстаўнікі істэблішменту. Пачаткам для агульнай дыскусіі ўдзельнікаў з’явіцца даклад “Постпраўда, пост-Захад, постпарадак?” аб стане спраў у свеце, дзе прадстаўлены галоўныя пагрозы для чалавецтва. Цяперашнія  міжнародныя стасункі ў гэтым аналітычным дакуменце называюцца “геапалітычнай рэцэсіяй”. Па сутнасці, канстатуецца фактычны крах светаўладкавання, якое было сфарміравана пасля Другой сусветнай вайны. Згадваецца, што ў шэрагу краін на змену ўладам, якія прытрымліваюцца ліберальных дэмакратычных каштоўнасцей, прыходзяць аўтарытарныя ўрады, прапагандуючы ізаляцыянізм, нацыяналізм і папулізм.

Сярод найбольш прыкметных выклікаў сучаснай бяспецы — міграцыйны крызіс, які захлынуў не толькі Стары Свет, але і Паўночную Амерыку. У выніку чаго у вялікай ступені з-за некантралюемага наплыву бежанцаў Вялікабрытанія выходзіць з ЕС, а ў Злучаных Штатах на моцнай антыміграцыйнай рыторыцы падчас прэзідэнцкіх выбараў перамагае Дональд Трамп.    

Тым часам на нядаўнім нефармальным саміце Еўрасаюза на Мальце  кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў еўрасадружнасці ўзгаднілі план па спыненні патокаў бежанцаў, якія накіроўваюцца ў ЕС Міжземнаморскім маршрутам. У кулуарах нямецкія эксперты назвалі памылковым курс улад, які дазволіў у 2015 годзе прыбыць у ФРГ каля мільёна ўцекачоў, а летась 280 тысячам — у асноўным з ваюючых Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі.

Днямі МУС Германіі абвясціла аб дзеянні новай міграцыйнай праграмы “Пачатковая дапамога плюс”, якая прадугледжвае выплаты бежанцам, што вырашаць добраахвотна вярнуцца на радзіму.

Як вядома, палітыка Меркель адносна бежанцаў выклікае ў Германіі хвалю крытыкі напярэдадні парламенцкіх выбараў: мігранты ствараюць мноства нязручнасцяў — у мінулы год за агрэсіўныя паводзіны з іх боку праваахоўныя органы атрымалі вялікую колькасць заяў грамадзян. Да таго ж мігранты нідзе не працуюць, атрымліваючы добрыя грашовыя дапамогі. Аднак па выніках сацыялагічнага апытання напрыканцы 2016-га большая частка грамадзян ФРГ (56 працэнтаў) усё ж выказала давер  дзеючаму канцлеру: Ангела Меркель пераадолее цяжкасці, з якімі сёлета сутыкнецца краіна.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter