Палеская вандроўка

Распачалася яна з карысных i прыемных сустрэч на Буда-Кашалёўшчыне...

...Распачалася яна з карысных i прыемных сустрэч на Буда-Кашалёўшчыне. Аб здабытках працаўнiкоў гэтага прыгожага куточка беларускай зямлi, праблемах, над вырашэннем якiх настойлiва працуюць мясцовыя ўлады, пры сустрэчы павёў размову з прадстаўнiкамi ўрадавага выдання старшыня райвыканкома Аляксандр Грыгарэнка. Да слова, сам кiраўнiк раённай улады, яго намеснiк па iдэалагiчнай рабоце Яўген Мiткевiч i iншыя работнiкi райвыканкома аднымi з першых падпiсалiся на «Рэспублiку» падчас правядзення дня падпiсчыка ў раённым вузле паштовай сувязi.

Пачын актыўна падтрымалi прадстаўнiкi працоўных калектываў райцэнтра.  У прыгожым будынку гарадской СШ № 1, куды некалькi гадоў таму са старой «сталiнкi» перасялiлася ўстанова адукацыi, адбыўся зацiкаўлены дыялог з педагогамi школы на чале з яе маладым ( i па ўзросце, i па стажы працы на адказнай пасадзе) дырэктарам Iрынай Кузьмянковай. Размова была даверлiвай – i аб справах школьных, i аб тым, чым жыве сёння калектыў «Р», якiм прыйдзе да чытача ўрадавае выданне ў наступным годзе. Некалькi дзесяткаў новых сяброў газеты прынялi ўдзел у розыгрышы латарэi падпiсчыкаў, многiм у гэты дзень пашанцавала. Шчаслiвым жа ўладальнiкам першага прыза – праса –  стала спецыялiст iдэалагiчнага аддзела райвыканкома Ганна Антонава (на здымку).

З высокiмi здабыткамi сустракаюць 10-гадовую дату аб’яднання горада i раёна ў адну адмiнiстратыўную адзiнку працаўнiкi Калiнкавiцкага раёна. Да прыкладу, сёлета раён прызнаны пераможцам абласнога спаборнiцтва на ўборцы зерневых. Ёсць сярод iншых у калiнкавiчан i яшчэ адзiн своеасаблiвы рэкорд. З усiх раёнаў Гомельшчыны  тут адна з найвышэйшых лiчбаў падпiсчыкаў «Р» – звыш 650. Тое, што за гэтымi лiчбамi  стаяць сапраўдныя прыхiльнiкi ўрадавага выдання, калiнкавiчане даказалi ў чарговы раз. Дзень падпiсчыка ў Калiнкавiчах аказаўся надзвычай «ураджайным», у чым несумненная заслуга работнiкаў  райвыканкома i асабiста старшынi Яўгена Адаменкi, а таксама мясцовых паштавiкоў, якiя стварылi камфортныя ўмовы для яе правядзення.

Плённай была сустрэча з журналiстамi «Р» у гiмназii, дзе члены педагагiчнага калектыву не толькi дзялiлiся цiкавымi прафесiйнымi задумкамi, але i выказалi «рэспублiканцам» свае думкi аб  публiкацыях газеты,  слушныя парады па паляпшэннi яе зместу. Аб узроўнi дасягнутага ў аўдыторыi духоўнага «кансэнсусу» сведчыла тое, што значная частка педагогаў пасля сустрэчы зрабiла выбар на карысць «Рэспублiкi», тут жа аформiўшы падпiску на газету на першае паўгоддзе 2009 года. У раённы ж вузел паштовай сувязi, дзе праходзiў дзень падпiсчыка, завiталi дзесяткi прадстаўнiкоў працоўных калектываў, устаноў i арганiзацый раёна: мэблевага камбiната, гiмназii, СШ № 3, ЗАГСа, райвыканкома... З прыемнасцю  ўбачылi сярод iх i даўнiх сяброў, адзiн з якiх – калiнкавiчанiн Валерый Варанчук. Практычна з першага нумара чытае Валерый Андрэевiч «Рэспублiку» i, як прызнаўся, мяняць прыярытэты ў выбары выдання не збiраецца. Вось i зараз традыцыйна падпiсаўся на газету на паўгоддзе. Добраму прыкладу паследавала ў гэты дзень звыш паўсотнi  жыхароў горада i вёскi. Шчаслiвыя ж «бiлеты» ў розыгрышы латарэi рэкламнай гульнi «Твая «Рэспублiка» выпалi загадчыцы раённага аддзела ЗАГСа Таццяне Крогаль-Воляк — яна выйграла прас, намеснiцы старшынi райвыканкома Алене Клiчкоўскай, якой дастаўся электрачайнiк, i калiнкавiчанцы   Iрыне Карнеявец – ёй уручаны парасон.

Больш чым  40 iндывiдуальных падпiсчыкаў залiчыла «Рэспублiка» на свой рахунак i пасля вандроўкi ў Лельчыцы. Прыкметную актыўнасць у пашырэннi кола чытачоў урадавага выдання ў гэтым палескiм кутку праявiлi iдэолагi райвыканкома i мясцовыя паштавiкi. Дарэчы, намеснiцы начальнiка РВПС Алене Акулiч i дастаўся адзiн з галоўных прызоў, разыграных тут сярод падпiсчыкаў «Р».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter