«Палацавы баль у Нясвіжы»

ПАДОБНЫЯ балі на Беларусі праводзіліся з XVII стагоддзя традыцыйна пры палацах, сядзібах. Сцэнар іх правядзення ў розныя эпохі розніўся. Абавязковым атрыбутам была бальная карта танцаў, якая ўключала вальс, паланэз, кацільен, французскую кадрыль. У перапынку праводзіліся гульні, чытанні вершаў, музіцыраванне, фуршэт і зноў танцы. Ставіліся спектаклі, запрашаліся знакамітыя музыканты з Італіі, Францыі, Германіі. Славіліся балі, якія ладзіў у Нясвіжы Караль Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку). І вось упершыню з часоў Радзівілаў Нясвіжскі замак расчыніў свае дзверы для велічнага «Палацавага балю». Раней некалькі гадоў запар падобныя прыёмы праводзіліся ў Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску.

Ён адбыўся ў мінулыя выхадныя ў культурнай сталіцы Беларусі гэтага года. Наперадзе – Дрэздэнскі і Венскі балі?

ПАДОБНЫЯ балі на Беларусі праводзіліся з XVII стагоддзя традыцыйна пры палацах, сядзібах. Сцэнар іх правядзення ў розныя эпохі розніўся. Абавязковым атрыбутам была бальная карта танцаў, якая ўключала вальс, паланэз, кацільен, французскую кадрыль. У перапынку праводзіліся гульні, чытанні вершаў, музіцыраванне, фуршэт і зноў танцы. Ставіліся спектаклі, запрашаліся знакамітыя музыканты з Італіі, Францыі, Германіі. Славіліся балі, якія ладзіў у Нясвіжы Караль Станіслаў Радзівіл (Пане Каханку). І вось упершыню з часоў Радзівілаў Нясвіжскі замак расчыніў свае дзверы для велічнага «Палацавага балю». Раней некалькі гадоў запар падобныя прыёмы праводзіліся ў Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску.

— Нясвіжскі баль адкрые новую старонку ў гісторыі культуры Беларусі, паспрыяе адраджэнню нацыянальных традыцый, — такое меркаванне выказаў міністр культуры Павел Латушка падчас цырымоніі адкрыцця шляхетнага балю ў Нясвіжскім палацы. «Мы правялі перамовы з арганізатарамі Дрэздэнскага балю, і я спа-

дзяюся, што ў наступным годзе ў Мінску адбудзецца Дрэздэнскі баль. Акрамя таго, абмяркоўваецца магчымасць правядзення ў Беларусі Венскага балю. Чаму б яго не прыняць Нясвіжу?» — сказаў Павел Латушка. Міністр выказаў упэўненасць, што «падобныя праекты будуць большаць у нашай краіне», і адзначыў, што адраджэнне традыцый, у тым ліку дзякуючы правядзенню арыстакратычных баляў, «вельмі важна для разумення глыбіні нашай гісторыі, глыбіні нашых каранёў».

На Нясвіжскі баль прыехалі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва — салісты Вялікіх тэатраў Беларусі і Расіі. Сярод ганаровых гасцей былі народны артыст Расіі Дзмітрый Харацьян, сусветна вядомыя балерыны — народная артыстка Беларусі Вольга Гайка і заслужаная артыстка Расіі Анастасія Валачкова, якая прыехала ў Нясвіж са сваім балетам. Вядучымі Нясвіжскага балю сталі Аліна Краўцова і Марат Башараў. Гасцямі ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята былі пераможца Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2008» Вольга Хіжанкова, а таксама мадэль і актрыса з Ірландыі, уладальніца тытула «Міс свету-2003» Разана Дэвідсан, дачка вядомага спевака Крыса дэ Бурга.

Увогуле, госці шляхетнага балю забаўляліся ад душы. Напрыклад, яны ў Тэатральнай зале маглі згуляць у фанты. Незадоўга да поўначы жадаючых запрасілі паўдзельнічаць у спірытычным сеансе — гэтай папулярнай забаўцы на балях у XIX  стагоддзі. А ноччу гасцей пужаў прывід Чорнай панны Нясвіжа — Барбары Радзівіл. Можна было сустрэцца і са Станіславам Радзівілам… А Уршуля Радзівіл тлумачыла аб прызначэнні тэатральных машын, размешчаных у асобнай галерэі. Да паслуг жа тых, хто жадаў навучыцца танчыць вальс або мазурку, былі прафесійныя танцоры. Аматары тэатральнага мастацтва атрымлівалі асалоду ад міні-спектакляў па матывах беларускіх твораў. Усю ноч у палацы гучалі вядомыя вальсы, рамансы, этнічная музыка. Вядома ж, на балі жанчыны танцавалі ў бальных сукенках, мужчыны — у смокінгах.

Падрыхтавала Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

НА  ЗДЫМКАХ: акцёр тэатра і кіно, тэлевядучы Марат БАШАРАЎ і народны артыст Расіі Дзмітрый ХАРАЦЬЯН на балі ў Нясвіжы; міністр культуры Беларусі Павел ЛАТУШКА з удзельнікамі балю.

 Фота БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter