С одного гектара — до 50 тонн ягод: мы узнали обо всех тонкостях селекции арбузов

Паласаты рэйд

Гаспадаркi па ўсёй краiне пачалi ўборку ўжо добра асвоеных у нашых шыротах кавуноў. Пад iх адведзена 50 гектараў зямель, якiя далi прыкладна 800 тон гэтых салодкiх ягад. Сто тон ужо сабралi. Асноўныя плошчы беларускай бахчы — у Брэсцкай i Магiлёўскай абласцях. Вырошчваць кавуны аграрыям дапамагаюць навукоўцы, яны суправаджаюць тэхналагiчны працэс ад пасеву да самага збору. Карэспандэнт «Р» прыехаў у Iнстытут агароднiцтва, дзе даведаўся пра ўсе тонкасцi кавуновай селекцыi.

Галандскія гатункі «бедуін», «раманза» і «топ ган» знешне адрозніваюцца ад нашых, мясцовых, якія без палос.

Лепшы ў сваiм гатунку

РУП «Iнстытут агароднiцтва» — вядучая селекцыйная ўстанова краiны па агароднiнных культурах. У вёсцы Самахвалавiчы пад Мiнскам выбудаваны цэлы цяплiчны гарадок iнстытута. У адной з цяплiц стройнымi радамi прымаюць сонечныя ванны пяць гатункаў кавуноў. Тлустымi бакамi ўляглiся на мяккi спанбонд, каб пустазелле не перашкаджала адпачынку. Суседзi падзелены кропельным палiвам. Галандскiя гатункi «бедуiн» «раманза» i «топ ган» вонкава адрознiваюцца ад нашых, мясцовых, якiя без палос. Дробны гатунак «агеньчык» усяго 2—3 кiлаграмы вагой, побач больш буйны — мяшанец галандскага i нашага кавуна — флагманскi «сцяпурскi гасцiнец». Названы ў гонар свайго стваральнiка. Загадчык лабараторыi тэхналагiчных даследаванняў Мечыслаў Сцяпура займаецца вырошчваннем кавуноў ужо 12 гадоў:

— У беларускiх гатункаў лупiна цёмная, таму што iм не хапае сонца i цяпла. Такая лупiна дапамагае ягадзе ўвабраць сонечнай энергii на некалькi працэнтаў больш. А вось у краснадарскiх кавуноў, наадварот, палосы ледзь прыкметныя — у краях, дзе яны растуць, святла ўжо залiшне, светлая лупiна яго адлюстроўвае. Атрымлiваецца, кавун сваiмi палосамi як жалюзi рэгулюе колькасць прынятай сонечнай энергii.

Загадчык лабараторыі тэхналагічных даследаванняў Мечыслаў Сцяпура займаецца вырошчваннем кавуноў ужо 12 гадоў.

Вясна выдалася халоднай, тэмпература для пасеву была недастатковай. Толькi ў пачатку чэрвеня гаспадаркi змаглi пачаць сяўбу. Дадалi клопатаў i летнiя пралiўныя дажджы. Таму i збiраць кавуны ў гэтым годзе пачалi на два тыднi пазней, у канцы жнiўня — пачатку верасня. Нягледзячы на гэта, ураджай нядрэнны. З аднаго гектара збiраюць да 50 тон кавуноў. Два месяцы пладаносiць ягада, значыць, нашы кавуны гарантавана можна сустрэць на прылаўках да самай позняй восенi.

Стаўкi зроблены

— Мы вывучылi 120 розных гатункаў кавуноў, — працягвае Мечыслаў Сцяпура. — Высветлiлi, што лепш за ўсiх прыжываюцца гэтыя пяць, клiмат у нас не самы ветлiвы для гэтых ягад.

РУП «Iнстытут агароднiцтва» — вядучая сэлекцыйная ўстанова краiны па агароднiнных культурах.

Iнстытут агароднiцтва прадае i спелыя плады, i расаду. Насенне прарошчваюць у гаршках у субстраце торфу. Расада даспявае ўжо ў касетах. Яе актыўна закупляюць гаспадаркi ў Драгiчынскiм, Кобрынскiм, Маларыцкiм раёнах. На Палессi таксама ўсё часцей робяць стаўку на кавуны, а не на гуркi. Кавун не такi субтыльны i далiкатны, ды i не так схiльны да хвароб. Да таго ж у ланцужку севазвароту гэтыя ягады прыйшліся да месца — карысна чаргаваць па гадах такія культуры, як агуркi, таматы, кавуны.

Займацца бахчаводствам яшчэ i рэнтабельна. 1000 галандскага насення кавуноў каштуе 40 еўра. Кожны парастак дае да 9 кiлаграмаў прадукту. У продажы кошт кавуна — 60—80 капеек за кiлаграм. Простая арыфметыка.


Мечыслаў Сцяпура б’е сябе ў грудзi — нашы кавуны па смаку лепшыя за прывазныя, больш салодкiя:

— Завозяць за тысячы кiламетраў недаспелыя кавуны, iнакш забродзяць. Яны не паспяваюць набраць жыўлення. 6 грамаў цукру ў 100 грамах мякацi, а ў нашых — 8. Прывазныя кавуны нярэдка яшчэ i апрацоўваюць фунгiцыдамi, якiя знiшчаюць грыбкi i iнфекцыi. Таму кавун даўжэй i захоўваецца — да трох месяцаў, толькi вось гэтая хiмiя застаецца ў ягадзе.

ikras@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter