Паланэз Агiнскаму

У вёсцы Залессе аднавяць сядзібу Міхала Клеафаса Агінскага

Да 250-годдзя з дня нараджэння выдатнага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, адраджаюць яго сядзібу ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна.

Па словах дырэктара музея Людмілы Градзіцкай, рэстаўрацыйныя работы ідуць з 2011 года, на сёння яны практычна завершаны. У сядзібе плануецца адкрыць аранжарэю, гасцінічныя нумары, музей роду Агінскіх, більярдны пакой.

Маёнтак-палац слыннага сямейства — помнік архітэктуры эпохі класіцызму — быў пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя. Над знешнім яго выглядам працавалі лепшыя архітэктары свайго часу: Міхаіл Шульц і Іосіф Пусэна. Як сцвярджаюць даследчыкі, у гэтай сядзібе беларускі кампазітар і грамадскі дзеяч Агінскі жыў на працягу амаль 20 гадоў, пакуль не пакінуў гэты край назаўжды. Тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў знакаміты паланэз ля-мінор «Развітанне з Радзімай».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter