«Пакуты ачысцiлi мне душу…»

У ходзе нядаўняга Дня беларускага пiсьменства ў Шклове ўпершыню адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Рэспублiканскага конкурсу на лепшы мастацкi твор, арганiзатарам якога выступiў Саюз пiсьменнiкаў Беларусi. Лаўрэатам прэмii «Залаты Купiдон» стаў паэт Андрэй Скарынкiн

Андрэй Скарынкiн стаў  уладальнiкам “Залатога Купiдона” 

У ходзе нядаўняга Дня беларускага пiсьменства ў Шклове ўпершыню адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Рэспублiканскага конкурсу на лепшы мастацкi твор, арганiзатарам якога выступiў Саюз пiсьменнiкаў Беларусi. Лаўрэатам прэмii «Залаты Купiдон» стаў паэт Андрэй СКАРЫНКIН. 

Надзвычай неардынарным, загадкавым i прыцягальным уяўляецца Андрэй Скарынкiн шматлiкiм прыхiльнiкам яго шматграннага таленту, асаблiва калi ён з’яўляецца на сцэне ў акружэннi эстрадных зорак. I дагэтуль адны шчыра, амаль з дзiцячай наiўнасцю здзiўляюцца, што свае песнi выконвае аўтар слоў, а не аўтар музыкi, як гэта звычайна бывае, а другiя ўсё спрабуюць зразумець, як гэта яму, сур’ёзнаму паэту, удаецца спалучаць у сабе i вернасць лiтаратурным традыцыям класiчнай школы, i схiльнасць да мадэрнiсцкiх форм, i, нарэшце, не знiкаючую з гадамi цягу да эстрады. Але хiба можна адназначна ацанiць неадназначную асобу? 

Ён   прыцягнуў агонь   нябесны... 

...Па гэтым вiядуку, якi перакiнуўся цераз чыгуначнае палатно ў цэнтры Мiнска, штодзень праходзяць сотнi людзей, але калi па iм iшоў Андрэй Скарынкiн, то немаведама адкуль, як быццам з нябёс, на яго абрушыўся асляпляльны сноп агню... Iмгненна загарэлася вопратка, але ён, знаходзячыся ў шокавым стане, усё ж трымаўся на нагах, хоць, як потым высветлiлася, глыбокiмi апёкамi было ахоплена 30 працэнтаў яго цела. Гэта здарылася ў лiстападзе 2005 года, i толькi ў 2007-м ён вярнуўся да сваёй звыклай творчай дзейнасцi. А тады давялося доўгi час праляжаць у Рэспублiканскiм апёкавым цэнтры, перанесцi 6 аперацый па перасадцы скуры, а потым працягваць лячэнне ў Аксакаўшчыне, у Рэс-публiканскай клiнiчнай бальнiцы медыцынскай рэабiлiтацыi (якое працягваецца i цяпер). I да сённяшняга дня нiхто не можа дакладна сказаць, адкуль узнiкла тая таямнiчая ўспышка. Вялося следства, прычынай тра-гiчнага здарэння названа такая электрычная з’ява, як вольтава дуга, бо паблiзу праходзiлi лiнii высокага напружання. 

«Вiдаць, гэта выпрабаванне было дадзена мне, каб я не ўзносiўся высока i не адчуваў сябе звышчалавекам, — разважае Андрэй. – Гасподзь не забраў у мяне жыццё, але апусцiў на зямлю. Значыць, я тут патрэбен, бо яшчэ не ўсё сказаў... Праз тыя пакуты я ачышчаўся целам i душой, каб з новым усведамленнем несцi сваё зямное прызначэнне». 

Вялiкiм майстрам слова заўсёды ўласцiва прароцтва, абвостранае адчуванне будучынi. Ёсць такi дар i ў Скарынкiна. Так, за некалькi гадоў да трагiчных падзей ён у сваiх вершах прадказаў крушэнне нью-йоркскiх небаскробаў, гiбель «Курска» ў Баранцавым моры. А аб сабе ў адной са сваiх эпiчных паэм, напiсанай 10 гадоў назад, паэт выказаўся так: «Я перенес распятье на ногах...» 

I   зноў – у   вiры жыцця  

Мiнулы 2006 год быў для Андрэя Скарынкiна перыядам адраджэння, назапашвання духоўных i фiзiчных сiл, своеасаблiвым Рубiконам, якi ён павiнен быў перайсцi, каб зноў апынуцца ў вiры творчага жыцця. У многiм гэтаму паспрыяў выхад у свет яго новага зборнiка «Красная книга», выпушчанага выдавецтвам «Мастацкая лiтаратура» (за якi ён на Днi беларускага пiсьменства i атрымаў званне лаўрэата Рэспублiканскага конкурсу на лепшы мастацкi твор). А тады паэт яшчэ не ведаў аб гэтым i, хутчэй за ўсё, нi аб якiх узнагародах не думаў. 

Пачатак 2007 года азнаменаваўся для яго доўгачаканым выхадам на сцэну ў сваiм звыклым амплуа i ў акружэннi верных сяброў па творчасцi, якiя не пакiнулi яго ў трагiчны момант жыцця. Андрэй Скарынкiн не прапускае магчымасцi ў чарговы раз выказаць шчырыя словы падзякi не толькi iм, але i многiм iншым творчым асобам, уплывовым i простым лю-дзям, якiя падтрымлiвалi яго i словам, i справай, i высакароднымi ўчынкамi. 

У гэтым годзе ўжо прайшлi два канцэрты Андрэя Скарынкiна. Першы з iх —«Избранное для избранных» — адбыўся ў студзенi ў Вялiкай зале фiлармонii, дзе не было нiводнага свабоднага месца i мора кветак, прызначаных для паэта, калыхалася ў руках гледачоў. I ён выйшаў на сцэну – усё такi ж iмпазантны i адначасова стрыманы i поўны артыстычнага запалу. Канцэрт вяла заслужаная артыстка Беларусi Алена Спiрыдовiч, а прымалi ўдзел у iм Рыгор Палiшчук, Алена Кананчук, Джамiля Амардурдыева, Вольга Вронская, Сяргей Кравец, Ян Цыбулька, Анастасiя Арцем’ева, госця з Масквы Алена Бажэнава, а таксама артгрупа «Беларусы», ансамбль народных iнструментаў пад кiраўнiцтвам Яраслава Валасюка, кампазiтар Алег Чыркун. Па традыцыi шмат сваiх песень выконваў сам паэт i, як заўсёды, чытаў новыя вершы. А потым, як бы дэманструючы, што зноў знаходзiцца ў належнай фiзiчнай форме i не стра-цiў яшчэ сваёй спартыўнай вывучкi, ён у адной з эстрадных кампазiцый услед за гiмнасткай-танцоўшчыцай Юлья-най Марозавай (сярэбраным прызёрам чэмпiянату Еўропы па мастацкай гiмнастыцы) у лiтаральным сэнсе слова стаў на галаву (можа, таму, што ўжо не трымалi ногi ад працяглага канцэрта)! I не бачна было гледачам у зале, якiя шрамы i рубцы пакрывалi ўсё яго цела пад спартыўнай майкай... 

Другi канцэрт пад назвай «Весна любви» адбыўся напярэдаднi першамайскiх свят у Маладзёжным тэатры эстрады, з якiм паэта  Скарынкiна звязваюць даўнiя творчыя сувязi. На гэты раз у новай праграме разам з дарослымi артыстамi прымалi ўдзел i зусiм юныя выканаўцы, для якiх iмя Скарынкiна стала тым лакаматывам, якi выцягнуў iх на прафесiянальную сцэну. Вось так вакол знакамiтага творцы згуртоўваецца новае ядро творчай моладзi, якой ён з нязмушанасцю прафесiянала прывiвае добры густ i, канешне, любоў да паэзii. 

З’яўляючыся таксама i членам Саюза пiсьменнiкаў Расii, Андрэй Скарынкiн не парывае сваiх даўнiх творчых сувязяў з братняй краiнай. Прыкладна тры месяцы назад у Маскве, у Мiжнародным славянскiм культурным цэнтры на Ардынцы, адбыўся яго чарговы творчы вечар з удзелам расiйскiх выканаўцаў. А ў сябе на ра-дзiме яго як прызнанага майстра слова запрашаюць выступiць у навучальных установах, у воiнскiх часцях, на прадпрыемствах, просяць пакiнуць аўтограф у чарговай кнiзе – i гэта ў наш, як многiя сцвярджаюць, непаэтычны век! 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
3.13
Загрузка...
Новости