Пакуль зерне спее

НА ВІЦЕБШЧЫНЕ хлебны колас толькі наліваецца. Згодна з інфармацыяй намесніка старшыні аблсельгасхарчу па механізацыі Генадзя Сабыніча, у рэгіёне поўным ходам ідзе падрыхтоўка камбайнаў і сушыльных комплексаў

— У нас усяго пяць сушылак, — сказаў дырэктар ААТ «Таргуны» Докшыцкага раёна Аляксандр Тулоўскі. — Чатыры пераведзены на газавае паліва, адна — на дызельным. Такой магутнай сушыльнай гаспадаркі патрабуе вялікае поле — пад збажыной ажно 6280 гектараў. Для жніва маем 16 камбайнаў. Нагрузка на кожны — амаль 400 гектараў. Таму загадзя прыступілі да іх рамонту.

14 новых камбайнаў «КЗС 1218» скамплектаваны і выстаўлены на продаж у дылерскім цэнтры «Гамсельмаша» ў ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс».

Намеснік дырэктара аграсэрвіса Іван Цімафееў запэўніў, што ніякіх праблем не ўзнікне з рамонтам тэхнікі ў полі ў заходніх раёнах вобласці, якія яны абслугоўваюць. Для гэтага сфарміравана сем выяздных брыгад, якія маюць транспарт і неабходнае абсталяванне. 14 чалавек прайшлі навучанне на «Гомсельмашы».

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter