Пакуль смерць не разлучыла...

У адзін дзень завяршыла свой жыццёвы шлях сямейная пара з вёскі Засвір Мядзельскага раёна. Ужо немаладыя людзі грашылі тым, што нападпітку любілі пакурыць...

...Выратавальнікам патэлефанаваў аднавясковец і расказаў, што бачыць дым, які валіць з акон дома № 4, што на вуліцы Унукаўскай. Супрацоўнікі МНС, на жаль, пазней знайшлі ў задымленай хаце нежывых гаспадара і  яго жонку.

У той дзень мужчыну бачылі нецвярозым. Хутчэй за ўсё, яго другая палавіна была таксама пад мухай. У дзень трагедыі яна атрымала заробак. Як распавядалі сведкі, падобныя «святы» пара адзначала звычайна спіртным. Мяркуецца, што курэнне ў нецвярозым стане і прывяло да пажару...

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter