Пакляліся на вернасць Айчыне

Юнакам уручылі зялёныя фуражкі — сімвал прыналежнасці да пагранічнікаў. А потым пачаўся мітынг. Адкрыў яго старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі.

У мінулую суботу ў Смаргонскім вучэбным пагранічным атрадзе ўпершыню адбылася ўрачыстая цырымонія прыняцця ваеннай прысягі курсантамі першага курса Інстытута пагранічнай службы.

Юнакам уручылі зялёныя фуражкі — сімвал прыналежнасці да пагранічнікаў. А потым пачаўся мітынг. Адкрыў яго старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Ігар Рачкоўскі.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Голубева, старшыня райвыканкама Мечыслаў Гой, кіраўнік раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” Анатоль Бакштай і настаяцель Спаса-Прэабражэнскага храма айцец Анатоль. Ад імя бацькоў са словамі віншавання і наказу юнакам, якія толькі што прынялі прысягу на вернасць Радзіме, выступіла маці курсанта, настаўніца СШ № 3 Вольга Гакуць.

НА ЗДЫМКУ: старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта генерал-маёр Ігар РАЧКОЎСКІ і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён ШАПІРА віншуюць курсантаў Інстытута пагранічнай службы з прыняццем прысягі.

Фота Міхаіла РАЗУМНІКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter