Пакласці на алтар

Тлеючы кнот ваеннага канфлікту ў Данбасе і нядаўнія спробы арганізацыі шэрагу дыверсій на ўкраінскай мяжы і Крымскім паўвостраве працягваюць далейшую дэградацыю двухбаковых стасункаў паміж Украінай і Расіяй
Тлеючы кнот ваеннага канфлікту ў Данбасе і нядаўнія спробы арганізацыі шэрагу дыверсій на ўкраінскай мяжы і Крымскім паўвостраве, якія выкрыла расійская ФСБ, працягваюць далейшую дэградацыю двухбаковых стасункаў паміж Украінай і Расіяй.

Нават віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, улічваючы сітуацыю, змушаны быў звярнуцца да Пятра Парашэнкі і расійскага кіраўніцтва, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці ў рэгіёне.

Але абвастрэнне пакуль толькі паступова ўзрастае: Дзяржаўная памежная служба Украіны падцягнула да мяжы з Крымам рэзервы, уключаючы цяжкае ўзбраенне, у баявой гатоўнасці знаходзяцца ўсе падраздзяленні сілавых структур, у тым ліку і на лініі сутыкнення канфліктуючых бакоў у Данбасе. Расія, умацоўваючы сістэму бяспекі, рыхтуе адказ на дыверсійную актыўнасць суседзяў на ўласнай тэрыторыі.

На вайне як на вайне. Інтэнсіўныя і працяглыя абстрэлы  прыгарадаў Данецка (Ясінаватая, Дакучаеўск, Мар’інка і Аўдзееўка), паводле звестак ААН, прывялі ў ліпені да самых значных страт сярод мірнага насельніцтва за апошні год: пацярпелі 73 чалавекі, восем з іх загінула. Усяго ў Данбасе было забіта 9 553 чалавекі, 22 137 атрымала раненні.

Аднак гібелі людзей садзейнічаюць не толькі розныя эпідэміі, тэракты, канфлікты і лакальныя войны. У большай ступені нас знішчае дрэнная экалогія. Што ў выніку чалавецтву давядзецца пакласці на алтар жыцця? Так, напрыклад, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) днямі спрагназавала, што з-за хвароб, звязаных з забруджваннем паветра на нашай планеце, больш за 200 мільёнаў чалавек у бліжэйшыя 45 гадоў дачасна сыдзе ў свет лепшы. Эксперты лічаць: да 2060 года ўключна колькасць падобных смяротных выпадкаў складзе каля 6—9 мільёнаў штогод, у параўнанні з трыма мільёнамі чалавек у 2010-м. Прамы эфект ад падобнага  забруджвання перавысіць адзін працэнт сусветнага ВУП, ці 2,6 трыльёна долараў у год. Ужо цяпер чалавецтва мае тэхналогіі, якія могуць істотна ачысціць атмасфернае паветра, але ўрады многіх краін не спяшаюцца з вырашэннем гэтага пытання. Яны пакуль што здольныя толькі падлічваць магчымыя выдаткі ад іх (тэхналогій) рэальнага прымянення, не ўлічваючы для сябе доўгатэрміновыя эканамічныя і сацыяльныя наступствы глабальнай катастрофы.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter