Пахавальны ручнік

У гісторыі славянскіх народаў доўгі час існавала традыцыя апускаць труну ў магілу менавіта на ручніках. У кожнай гаспадыні былі такія ручнікі. Яны адрозніваліся ад астатніх, напрыклад вясельных, у першую чаргу сваім арнаментам. Пахавальныя ручнікі аздабляліся арнаментамі, па якіх можна было “прачытаць” пра “той” свет, славянскую багіню смерці Марану і інш. Па-другое, пахавальныя ручнікі былі даўжэйшыя за астатнія. Яны маглі быць новымі, г.зн. вытканыя гаспадыняй, як казалі, “на смерць”, а маглі перадавацца ад бабулі. У любым выпадку іх захоўвалі ў асобным месцы, каб дзеці і моладзь не прыхапілі для іншага выкарыстання.

На сённяшні дзень намі зафіксаваны тры варыянты стаўлення да ручнікоў, на якіх апускалі ў магілу труну з нябожчыкам, і кожны з іх абапіраўся на сваю сістэму светапоглядных уяўленняў, якая пераважала ў той ці іншай мясцовасці. Пры гэтым аналізуемае рытуальнае дзеянне лагічна ўпісвалася ў больш шырокія абрадавыя кантэксты, не ўзгадаўшы пра якія мы проста не зразумеем сэнс рытуала і месца розных атрыбутаў у ім.
Адным з найбольш ранніх па часе існавання быў варыянт абраду, калі пахавальны ручнік разрывалі і раздавалі ўсім удзельнікам пахавання. Чалавек падыходзіў да краю магілы, кідаў тры жменькі пяску і адыходзіў убок, а мужчыны, якія капалі дол, адрывалі палоску ад ручніка і аддавалі яму. Гэтую палоску затым выкарыстоўвалі для лячэння суставаў і іншых захворванняў.
У рэдкіх выпадках пахавальны ручнік прыносілі дадому і захоўвалі як важны сродак народнай медыцыны. З яго дапамогай лячылі падучую хваробу ў дзяцей і дарослых. Аднак рабілі гэта толькі вопытныя знаўцы таямніц народнай медыцыны. Пры гэтым неабходна заўважыць, што такі ручнік не дазвалялася ўносіць у жылое памяшканне, яго захоўвалі ў каморы, кладоўцы, у сенцах, у сучаснай гарадской кватэры — не далей прыхожай.
Трэці варыянт стаўлення да пахавальнага ручніка пашыраны практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Пасля таго як над магілай паставяць крыж, ручнік павязвалі на яго перакладзіне, звяртаючы ўвагу на вельмі важную акалічнасць. Калі хавалі жанчыну, то вузел павязвалі на левы бок, калі ж мужчыну, то на правы бок. Як і ўсе астатнія прадметы пахавальнага абраду, захоўваўся пахавальны ручнік на працягу года, пасля чаго на Радаўніцу новыя ручнікі павяжуць толькі на тыя надмагільныя крыжы, якія будуць узвышацца над магіламі, дзе пахаваны мужчыны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter