Пакарміце птушак!

КАЛЯ 70-ці вяльможных птушак рознага ўзросту ратуюцца ад халадоў ля плаціны на Заслаўскім вадасховішчы. Тут іх асноўная папуляцыя на працягу года.

У Ждановічах, ля санаторыя «Крыніца», засталіся зімаваць лебедзі.

КАЛЯ 70-ці вяльможных птушак рознага ўзросту ратуюцца ад халадоў ля плаціны на Заслаўскім вадасховішчы. Тут іх асноўная папуляцыя на працягу года.

Аб тым, што птушкам патрабуецца дапамога людзей, паведаміў «БН» сапраўдны «лебядзіны бацька» — пенсіянер Уладзімір Вашкевіч. Гэты чалавек з асаблівым альтруізмам на працягу не аднаго года дапамагае птушкам. Зараз яго падапечным патрабуецца ежа, паколькі лебедзі могуць проста загінуць ад маразоў. Ён заклікае ўсіх, хто не раўнадушны да нашае прыроды, і тых, хто можа дабрацца да Ждановічаў, пакарміць птушак.

Лебедзі застаюцца ў Беларусі ўжо не першы год, але пасля замаразкаў гэта становіцца праблемай і для іх, і для людзей. Як патлумачыў карэспандэнту «БН» малодшы супрацоўнік Інстытута заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Багдановіч, людзі самі вінаватыя ў тым, што птушкі не адлятаюць у вырай.  Справа ў тым, што яны прывыкаюць харчавацца «з рук». Міністэрства па ахове прыроды і акружаючага асяроддзя сумесна з арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» забараняе восенню іх карміць. Людзі гэтага не чуюць, і вось цяпер, калі сіноптыкі абяцаюць далейшае паніжэнне тэмпературы, праблема становіцца актуальнай. Яшчэ большая бяда — хуліганства ў дачыненні да лебедзяў, асабліва ў зімовы час, калі яны не могуць сябе абараніць.

Ганна ЖУКОЎСКАЯ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter