«Пакахаю не свет праз душу, а душу праз свет»

Некаторыя з іх упрыгожваюць этнаграфічны музей. Ёсць і вялізныя — два на два метры. Яднае палотны тэма Нараўляншчыны: ад пейзажаў невычэрпнага прыроднага хараства да закранутых чарнобыльскай трагедыяй вёсак.

Юрый Фісюк, бадай, самы славуты мастак краю, стварыў больш за сто малюнкаў розных памераў

Некаторыя з іх упрыгожваюць этнаграфічны музей. Ёсць і вялізныя — два на два метры. Яднае палотны тэма Нараўляншчыны: ад пейзажаў невычэрпнага прыроднага хараства да закранутых чарнобыльскай трагедыяй вёсак.

Пра сваю творчасць майстар кажа, што ён — «суровы» рэаліст.

— Я не спрабаваў маляваць тое, што мяне не датычылася. А мяне хвалюе тое, што пануе і адбываецца навокал. Я не паказваю свет праз душу, а, наадварот, — душу праз свет.

Юрый Фісюк з фарбамі ўпершыню пазнаёміўся ў маленстве, дзякуючы свайму бацьку, які працаваў загадчыкам склада і любіў маляваць. Талент мастака перадаўся Юрыю менавіта ад бацькі.

Майстар лічыць, што талент — гэта адзін працэнт ведаў і 99 працэнтаў цяжкай працы. Ён ніводнага дня не расстаецца з фарбамі, але ніколі не малюе на заказ. «Любая работа знойдзе свайго гаспадара», — разважаючы, гаворыць мастак.

Апошні раз вялікую выставу Юрыя Фісюка можна было бачыць на сёмым міжрэгіянальным фестывалі «Грай, гармонік», на які з’ехаліся прадстаўнікі 12 раёнаў Гомельскай вобласці. Юрый Уладзіміравіч, адзіны сярод прыбыўшых мастакоў, зрабіў некалькі партрэтаў спадабаўшыхся яму гасцей свята. Да мастака адразу выстраілася вялікая чарга…

Канстанцін КАВАЛЁЎ, «БН»

Фота  аўтара

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter