Дзе ў 2018-м можа распачацца Трэцяя сусветная вайна

Пагрозы

Людзям заўжды нешта замінае. Рэальна і гіпатэтычна. То эканамічны крызіс непрыкметна “падпаўзе”, то голад альбо вайна, то пацяпленне клімату набліжаецца... Шматлікія знешнія і ўнутраныя пагрозы — нашы сталыя спадарожнікі. Таму запыты на падобныя прагнозы растуць як грыбы. 

Дзесяць гадоў таму выйшла з друку кніга амерыканскага эканаміста Насіма Талеба “Чорны лебедзь. Знак непрадказальнасці”. Згодна з тэорыяй публіцыста, амаль усе падзеі ў свеце з’яўляюцца абсалютна непрадбачанымі як для глабальнай палітыкі, так і для міжнародных рынкаў, жыцця людзей. А традыцыйны рыск-мэнеджмент дзяржаўных арганізацый у такіх выпадках бессэнсоўны і не працуе. Тэорыя “чорнага лебедзя” названага аўтара набыла асаблівую папулярнасць падчас сусветнага фінансавага крызісу 2007—2008 гадоў і з’явілася яго сапраўдным адлюстраваннем. 

І вось праз дзесяцігоддзе Талеб агучвае новыя небяспечныя глабальныя выклікі — эпідэміі і неалудзізм. У першым выпадку гаворка ідзе аб рэзістэнтнасці бактэрый да антыбіётыкаў, узнікненні новых штамаў вірусаў, якія сёння недастаткова ацэнены спецыялістамі. Гэта пераўтварае эпідэміі ў імавернага “чорнага лебедзя”. У другім выпадку, на думку аўтара, прагрэс не заўсёды станоўча ўплывае на чалавецтва, а наадварот, робіць многіх ультракансерватарамі, якія змагаюцца з навукай і сацыяльнымі рэформамі. Аднак эксперт упэўнены: новай “гарачай сусветнай вайны” не будзе, паколькі найбуйнейшыя дзяржавы планеты ўсё ж “гандлююць, а не ваююць”. А калі і маюць намер ваяваць, дык толькі чужымі рукамі і не на сваёй тэрыторыі.

А вось прафесар Упсальскага ўніверсітэта Ісак Свенсан не такі аптыміст. Ён называе пяць рэгіёнаў Зямлі, дзе ў 2018-м можа распачацца Трэцяя сусветная вайна. У першую чаргу — Карэйскі паўвостраў. “Фатальная выпадковасць” — рэальная рызыка спачатку для міжкарэйскага, а потым і міжнароднага канфлікту. Узброеныя сілы КНДР і Паўднёвай Карэі заўсёды напагатове. 

За доўгім рублём

Читайте также

Супрацьстаянне можа адбыцца і з-за напружанасці ў Паўднёва-Кітайскім моры (архіпелаг  Спратлі) ля ўзбярэжжа Кітая, В’етнама, Малайзіі і Філіпін. 

Яшчэ адзін патэнцыяльны адрас глабальнага канфлікту — мяжа двух ядзерных дзяржаў Індыі і Пакістана (спрэчная правінцыя Кашмір), дзе ўжо раней адбылося некалькі лакальных войнаў.

Пяты магчымы ачаг Трэцяй сусветнай, на думку вучонага, — дзяржавы Балтыі. Асобныя еўрапейскія палітыкі і ЗША выказваюць апасенне за пачатак ваенных дзеянняў у рэгіёне з-за “расійскіх амбіцый”.

Спадзяюся, што ўсе гэтыя высновы — толькі тэорыя.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

Ігар Савосценка, галоўны рэдактар

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter