Пачатак работ запланаваны на 1 кастрычніка. Падрадчык плануе пабудаваць пляцоўкі ўжо да 31 студзеня наступнага года. Да будаўніцтва неабходна

— Кантэйнеры будуць знаходзіцца практычна цалкам пад зямлёй, на паверхні застануцца толькі вечкі, — працягвае Марына Тоўсцік. — Для цвёрдых бытавых адходаў, а таксама для ўсіх відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў — пластыку, шкла, паперы — будуць устаноўлены асобныя кантэйнеры аб’ёмам каля 4 кубічных метраў.
Падземныя кантэйнерныя пляцоўкі размесцяцца на адлегласці не больш за 100 метраў ад пад’ездаў жылых дамоў, каб імі было зручна карыстацца жыхарам, а таксама пад’язджаць аўтамабілям, якія іх будуць абслугоўваць.
У заглыбленых смеццевых кантэйнераў у параўнанні са стандартнымі адны плюсы. Яны больш ёмістыя, а месца займаюць істотна менш. Таму выкарыстанне кантэйнераў заглыбленага тыпу магчыма нават у вельмі цесных дварах. Акрамя таго, у такіх кантэйнерах зімой смецце не зліпаецца, а летам не пахне непрыемна. Кантэйнеры герметычна закрываюцца, птушкі і грызуны да смецця не дабяруцца. Да таго ж такія бакі выгляд двара не псуюць.
Дарэчы, усяго ў 2017 годзе ў краіне ўстаноўлена 170 заглыбленых кантэйнераў, летась — яшчэ 155.
Ілья НОВІКАЎ