Пагадненне «Аб супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Беларускай праваслаўнай царквой»разлiчана на многiя гады i нават дзесяцiгоддзi.

На Вiцебшчыне ўжо досыць актыўна набiраюць сiлы не заўсёды бачныя няўзброенным вокам вынiкi такога супрацоўнiцтва: у адным месцы яны больш моцныя i дружныя, недзе слабейшыя.
На Вiцебшчыне ўжо досыць актыўна набiраюць сiлы не заўсёды бачныя няўзброенным вокам вынiкi такога супрацоўнiцтва: у адным месцы яны больш моцныя i дружныя, недзе слабейшыя. Не за трыдзевяць зямель... Вернемся ў недалёкае мiнулае. Сапраўдны пераварот у сэрцах i думках усiх пакаленняў адбыўся ў пачатку 90-х гадоў мiнулага стагоддзя. Быў рашуча скiнуты i развянчаны лозунг аб тым, што рэлiгiя – гэта опiум для народа. З’явiлася шмат прыкладаў i пацвярджэнняў наадварот. Iх не трэба шукаць недзе далёка. Дастаткова было сказаць праўду пра вялiкую заступнiцу i ахоўнiцу зямлi беларускай Еўфрасiнiю Полацкую. Як кажуць, не за трыдзевяць зямель i не ў трыдзесятым царстве, а побач з намi бруiць святая i чыстая крынiца прападобнай Еўфрасiнii. У новых сацыяльных умовах паспяшалi скарыстаць гэты цуд, незлiчонай сiлы лякарства педагогi. У прыватнасцi, Кастрычнiцкага раёна г. Вiцебска. Дзяржаўная сiстэма адукацыi аб’ядналася з праваслаўнай царквой. У вынiку з’явiлiся каштоўныя матэрыялы Свята-Еўфрасiнiеўскiх педагагiчных чытанняў. Пра жыццё i асветнiцкую дзейнасць Еўфрасiнii паведалi сваiм выхаванцам настаўнiца выяўленчага мастацтва гiмназii № 3 г. Вiцебска Лiлiя Iванаўна Сянько, настаўнiца пачатковых класаў СШ № 10 Таццяна Алегаўна Нiкалаева, загадчыца дзiцячага сада-ясляў № 39 Палiна Мiхайлаўна Новiкава, многiя iншыя педагогi Кастрычнiцкага раёна. Вуснамi немаўляцi... Настаўнiца пачатковых класаў вiцебскай СШ № 10 Таццяна Алегаўна Нiкалаева прызнаецца, што самым складаным аказаўся першы год навучання з выкарыстаннем праваслаўных традыцый беларускага народа. Неабходныя тэмы на даступным для малодшага школьнага ўзросту матэрыяле ўключалiся ў тэматыку ўрокаў па прадмеце «Чалавек i свет». Плюс чытанне, выяўленчае мастацтва, музыка, пазакласныя мерапрыемствы. На простых фактах i прыкладах дзецi вучылiся самаму галоўнаму, што патрабуе да нас Запавет Божы – любвi, з павагай адносiцца да сваiх бацькоў, усiх блiзкiх i знаёмых. А па вялiкаму рахунку, вучылiся любiць Радзiму. На прыкладзе любвi да роднай зямлi, яе народа з боку ўжо названай вышэй вялiкай святой Еўфрасiнii Полацкай. Iншымi вачыма малыя грамадзяне ўбачылi свой родны горад, ацанiлi яго гiсторыю. Асаблiва калi пабывалi на пешаходнай экскурсii «Святынi нашага горада» разам з праваслаўным святаром. ...I вось мы бачым гэтых жа хлопцаў i дзяўчынак у чацвёртым класе. Выхаванцы педагога Т.А. Нiкалаевай вызначаюцца не толькi прыкладнымi паводзiнамi, выхаванасцю, але i лепшымi ведамi па вучэбнаму курсу. Адзiн у полi не воiн Давялося пачуць скептычнае, што такi прыклад выпадковы. Не станем спрачацца галаслоўна. Хаця б таму, што вопыт педагога Нiкалаевай не адзiнкавы. Плённа працуюць на нiве духоўна-маральнага выхавання на праваслаўных традыцыях беларускага народа кiраўнiкi i педагогi СШ № 6 г. Вiцебска. Тут распрацаваны унiкальны дыдактычны матэрыял з падборам спецыяльных тэкстаў дыктантаў i пераказаў. Распрацавана тэматыка пазакласных мерапрыемстваў да праваслаўных святаў. Сабрана шмат прыказак i прымавак аб працы, мiласэрнасцi, спагадлiвасцi i дабрынi. Знайшлiся юныя мастакi, якiя прыдумалi арыгiнальныя малюнкi да прымавак. Нiхто з дзетак не сумаваў у час правядзення класных гадзiн па тэме «Вiцебск праваслаўны». А вялiкую i неназойлiвую дапамогу ў правядзеннi шэрага пазакласных мерапрыемстваў аказаў свяшчэннiк Аляксандр Кавалёў... Можна прыводзiць мноства iншых прыкладаў аб узаемадзеяннi ўстаноў адукацыi i праваслаўнай царквы. Але i азначаных дастаткова, каб зразумець, наколькi важна ў пытаннях выхавання дзяцей звяртацца да мудрага вопыту продкаў, векавых хрысцiянскiх традыцый нашага народа. I гэта не самадзейнасць, не навязванне нейкай новай мадэлi навучання i паводзiн. Дастаткова падкрэслiць, што духоўна-маральнае выхаванне школьнiкаў на праваслаўных традыцыях атрымала адабрэнне нават на ўзроўнi вышэйшага кiраўнiцтва дзяржавы. А работа па арганiзацыi дзетсадаўскiх групп i ў школах узгаднялася i каардынавалася аддзелам адукацыi, Мiнiстэрствам адукацыi, духавенствам Вiцебска i Цэнтрам праваслаўнай адукацыi прападобнай Еўфрасiнii Полацкай у Мiнску. Прыемна ўсвядомiць, што свецкi характар адукацыi нiколькi не перашкаджае ўзаемадзеянню школы i царквы ў пытаннях выхавання дзяцей i юнацтва.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter