Как правильно подавать на алименты

Пагадненні пры спагнанні аліментаў

Як лепш спаганяць аліменты: абавязкова праз суд альбо можна абысціся без яго, складаючы адпаведныя дагаворы?
На пытанне адказвае Ірына ЦІШКОЎСКАЯ, адвакат, загадчыца юрыдычнай кансультацыі Добрушскага раёна Гомельскай абласной калегіі адвакатаў

ПЫТАННЕ. Як лепш спаганяць аліменты: абавязкова праз суд альбо можна абысціся без яго, складаючы адпаведныя дагаворы? 
Алена Іванаўна, г. Добруш 

АДКАЗ. Судовая спрэчка  не адзіны спосаб вырашэння пытання аб прадастаўленні матэрыяльнага ўтрымання дзецям. Заканадавец заахвочвае альтэрнатыўныя віды вырашэння канфліктаў і разам з судовым спосабам абароны маёмасных правоў дзяцей прапаноўвае цэлы шэраг іншых варыянтаў. Так, умовы, якія тычацца парадку і памеру прадастаўлення аліментаў, могуць утрымлівацца ў Шлюбным дагаворы, Пагадненні аб дзецях, Пагадненні аб аліментах. Аднак часцяком грамадзяне ў выніку недастатковай прававой пісьменнасці альбо на фоне вострага канфлікту, які мае месца паміж бацькамі дзіцяцi, не надаюць належнага значэння іншым магчымым спосабам яго вырашэння. Разгледзім ключавыя моманты кожнага з гэтых пагадненняў. 
Насуперак распаўсюд­жа­на­му памылковаму меркаванню, Шлюбны дагавор можа ўклю­чаць у сябе не толькі ўмовы аб лёсе сумесна нажытай і іншай маёмасці, але і цэлы шэраг іншых не менш важных і актуальных пытанняў для му­жа і жонкі ў шлюбе і пасля яго скасавання. У прыватнасці, за­кон дазваляе менавіта ў Шлюбным дагаворы замацаваць пытанні ўзаемаадно­сін паміж бацькамі і дзецьмі, ка­лі, вядома, такія ўмовы не будуць парушаць правы і законныя інтарэсы іншых асоб і супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Гэта могуць быць на­ступныя пытанні: аб парадку, выглядзе і памеры аліментаў, месцы пражывання дзяцей, парадку зносін з дзець­мі бацькі, які асобна пражывае, формах, метадах і сродках вы­хавання дзяцей, пытанні выезду за мяжу. 
Шлюбны дагавор заключаецца ў пісьмовай форме і падлягае абавязковаму натарыяльнаму засведчанню, а ў пэўных выпадках, калі справа тычыцца нерухомай маёмасці, і дзяржаўнай рэгістрацыі. 

НАША ДАВЕДКА
Натары­яль­ны тарыф за пасведчан­не Шлюбнага дагавора спаганяецца ў памеры 600 працэнтаў базавай велічыні, што на сён­ня­шні дзень 
складае 900 000 рублёў. 

Непасрэдна ўрэгуляванню пытанняў выхавання і ўтры­мання непаўналетніх дзяцей прысвечана Пагадненне аб дзецях, якое можа быць заключана мужам і жонкай пры скасаванні шлюбу. Пры гэтым у падобным пагадненні мо­гуць утрымлівацца ўмовы, аналагічныя тым, аб якіх ішла гаворка вышэй для замацавання ў Шлюбным дагаворы, у тым ліку і аб выплаце алі­ментаў. Пагадненне аб дзецях сцвяр­джаецца судовым вызначэннем у парадку, прадуглед­жаным працэсуальным заканадаў­ствам для заключэння мiравых па­гадненняў. 
Перавага заключэння Шлюбнага дагавора перад Пагадненнем аб дзецях заключаецца ў тым, што муж і жонка, што ўступiлi ў шлюб i склалі Шлюбны дагавор, не знахо­дзяцца ў стане канфлікту, не падвергнуты эмацыянальнаму ўзрушэнню, звязанаму з распадам сям`і, і маюць магчымасць разумна асэнсаваць усе ўмовы, паставіўшы ў цэнтр увагi перш за ўсё інтарэсы дзяцей (ужо народжаных ці будучых), а не асабістыя дамаганні. 
Для тых бацькоў, якія не з’яў­ляліся мужам і жонкай, а таму не мелі магчымасці заключыць Шлюбны дагавор альбо пры ска­саванні шлюбу аформіць Пагадненне аб дзецях, існуе яшчэ адзін від кампрамісу —Пагадненне аб выплаце аліментаў. Яно заключаецца паміж: 1) бацькам, якi абавязаны выплачваць алiменты, i асобай, якая атрымлiвае алiменты; 2) законнымі прадстаўнікамі не­дзеяздольнага бацькi, якi абавязаны выплачваць алiменты, i (або) асобы, якая атрымлiвае алiменты. 

НАША ДАВЕДКА 
Натарыяльны тарыф за пасведчанне пагадненняў аб выплаце аліментаў спаганяецца ў памеры 400 працэнтаў базавай велічыні, што зараз складае 600 000 рублёў. 

Асобы, якiя не валодаюць грамадзянскай дзеяздольнасцю ў поўным аб’ёме, заключаюць Пагадненне аб выплаце аліментаў са згоды іх законных прадстаўнікоў, а пры іх адсутнасці — са згоды органа апекі і папячыцельства. 
Пагадненне аб выплаце алі­ментаў не можа быць заключана, калі аліменты выплачваюцца ў адпаведнасці з заключанымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку Шлюбным дагаворам або Пагадненнем аб дзецях, а таксама з судовай пастановай, што ўступіла ў законную сілу, у якіх вырашаны пытанні выплаты аліментаў на непаўналетніх і (або) тых, хто мае патрэбу ў дапамозе паўналетніх дзяцей. Аба­вяз­ко­вымі патрабаваннямі, што прад`яўляюцца да Пагаднення аб выплаце аліментаў, з`яўляюцца пісьмовая форма, натарыяльнае пасведчанне, а ў некаторых выпадках — дзяржаўная рэгістрацыя. 
Для спагнанніка аліментаў усе пералічаныя пазасудовыя варыянты лепш тым, што дазваляюць пазбегнуць стрэсавых сітуацый, звязаных з наведваннем суда, эканомяць час. Для асобы, якая абавязана выплачваць алiменты, гэта магчымасць зэканоміць на судовых выдатках. Дарэчы, дзяржпошліна па справах аб спагнанні аліментаў складае пяць працэнтаў ад сукупнасці ўсіх плацяжоў, але не больш чым за адзін год. Пры гэтым калі асоба, з якой спаганяюцца аліменты, не працаўладкавана, то дзяржпошліна будзе вы­лічацца зыходзячы з заробку даўжнiка па апошнiм месцы працы, а пры адсутнасцi звестак аб гэтым або калi з моманту звальнення прайшло больш за тры месяцы — з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. 
Акрамя таго, ва ўсіх відах зга­­даных пагадненняў перад судовым рашэннем ёсць велізарная перавага, якая тычыцца маральнага боку пытання. Яна не дазваляе бацькам «ударыць тварам у гразь» у вачах уласнага дзіцяці. Вырашаючы ў дагаворным парадку канфлікт, бацькі выглядаюць разважнымi i цывілізаванымі людзьмі, якія ўмеюць годна выходзіць з цяжкіх жыццёвых сітуацый. 
Аднак, нават калі не ўдалося пазбегнуць судовага працэсу, ёсць яшчэ адзін варыянт, які дазваляе канструктыўна вырашыць канфлікт. Гаворка ідзе аб мiравым пагадненні. Бакі могуць заключыць міравое пагадненне на любой стадыі судовага працэсу да накіравання суда ў дарадчы пакой. Найбольш істотнымі перавагамі данага варыянту вырашэн­ня спрэчкі з’яўляецца ажыццяўленне кантролю судом за яго законнасцю, а таксама магчымасць зэ­­каноміць 50% дзяржаўнай пош­ліны. Пры гэтым адкры­тым застаецца пытанне аб маг­­чымасці заключэння мi­равога пагаднення на стадыі выканаўчай вытворчасці, бо да сённяшняга дня навукоўцы не могуць канчаткова вызначыцца ў меркаванні аб тым, ці з’яўляецца яно стадыяй працэсу альбо самастойнай вытворчасцю. 
Такім чынам, законам пра­­­­­­­ду­гледжаны шэраг аль­тэр­­­­­на­­тыў­­­­ных судовай пастанове споса­баў вы­ра­­шэння пытанняў аб спа­гнан­ні аліментаў, якія маюць пе­рад ёй істотныя перавагі. 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter