Прэмію Астрыд Ліндгрэн атрымала амерыканская дзіцячая пісьменніца

Паэзія жыцця

Узнагарода памяці “маці” Карлсана і Пэпі Доўгайпанчохі з’яўляецца найбуйнейшай у свеце ў галіне дзіцячай літаратуры. На гэтую прэмію могуць намінавацца пісьменнікі і ілюстратары, чые працы адлюстроўваюць дух Астрыд Ліндгрэн. Прызавы фонд складае 5 мільёнаў шведскіх крон (каля 500 тысяч еўра). Сёлета на ўзнагароду прэтэндавалі 235 аўтараў з 60 краін.

Прэмію Астрыд Ліндгрэн атрымала амерыканская дзіцячая пісьменніца.
howafrica.com

Найбольш вартай прэстыжнай прэміі палічылі 55-гадовую амерыканскую пісьменніцу Жаклін Вудсан. Яна напісала больш за трыццаць кніг для дзяцей і падлеткаў. Найбольш вядомы твор — аўтабіяграфічны раман у вершах Brown Girl Dreaming (2014). “Жаклін Вудсан знаёміць нас з маладымі людзьмі, якія змагаюцца за тое, каб знайсці сваё месца ў жыцці. Мовай простай, як святло і паветра, яна распавядае гісторыі, якія адрозніваюцца багаццем і глыбінёй пачуццяў. Жаклін Вудсан удаецца знайсці ўнікальную паэтычную ноту ў паўсядзённай рэальнасці, падзеленую паміж смуткам і надзеяй”, — патлумачыла свой выбар журы.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter