Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Знаўца санскрыцкай мовы Ігар Кулікоў перастварыў на сучасную беларускую мову лірычную паэму старажытнаіндыйскага паэта Калідасы

Паэзія не старэе

Літаратурны музей Петруся Броўкі ў плыні праекта “Сустрэча з аўтарам” зладзіў прэзентацыю кнігі “Калідаса. Воблачны Вястун”. “Гэтая кніга — першая спроба перастварыць на беларускай мове творчасць слыннага санскрыцкага паэта Калідасы, зробленая Ігарам Куліковым — паэтам, знаўцам санскрыту і перакладчыкам старажытных моў”, — гаворыцца ў дасланым з музея прэс-рэлізе. 

Калідасу (імя перакладаецца як “слуга багіні Калі”) называюць  індыйскім Шэкспірам, ім захапляўся Гётэ, іншыя вядомыя пісьменнікі. Дакладны час жыцця паэта невядомы. Даследчыкі, аналізуючы тэксты, робяць высновы: жыў творца ў пару праўлення князя Чандрагупты ІІ (345-413 гг. н.э.). Той час лічыцца “залатым векам” Індыі, а сам Калідаса сімвалізуе росквіт класічнай індыйскай культуры. Пры тым лірычная паэма “Воблачны Вястун” — адзін з найвядомых яго твораў.

Голас Радзімы № 26 (3530), чацвер, 13 ліпеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter