Паездка, якая не забылася

Мімалётная сустрэча ў грамадскім транспарце пакінула ў сэрцы жанчыны адметны след.

Мімалётная сустрэча ў грамадскім транспарце пакінула ў сэрцы жанчыны адметны след.

Палачанка Яніна Іванаўна Цітовіч шукае мужчыну 60—65 гадоў, якога сустрэла ў аўтобусе № 4 у Полацку ў красавіку—маі 2006 года. Ён зайшоў і паклаў каля яе свой парасон. Пайшоў купляць білет. Потым яны размаўлялі. Ён расказаў, што жыве адзін у Наваполацку, у Бальнічным гарадку. На прыпынку “Полацкі гарвыканкам” ён павінен быў перасесці на аўтобус № 10. Калі выйшаў, пастукаў парасонам у шыбу і паклікаў Яніну выйсці, каб працягнуць размову. Але яна не паспела. Так і развёў іх лёс. Яніна Іванаўна шукала свайго знаёмага незнаёмца. Ездзіла ў міліцыю гарадка, звярталася ў ЖЭС, але марна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter