Паэтычная гасцёўня і 45 год «Песнярам»

У МАЛАДЗЕЧНЕ стартаваў ХІV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна», які за два апошнія дні ператварыў райцэнтр у адзіную вялізную канцэртную пляцоўку

Прэзідэнт павіншаваў гасцей і ўдзельнікаў фестывалю. «Гэты прадстаўнічы культурны форум з гонарам выконвае пачэсную місію развіцця і папулярызацыі айчыннай літаратуры і музычнага мастацтва, — гаворыцца ў віншаванні. — Працягвае свае добрыя традыцыі і пашырае гарызонты, каб нагадаць нам лепшыя старонкі музычнай спадчыны і адкрыць новыя імёны сучасных кампазітараў, паэтаў і спевакоў».

У чым адметнасць гэтага летняга фэсту? Арганізатары падрыхтавалі з дзясятак канцэртаў, якія напрацягу двух дзён будуць праходзіць на розных пляцоўках горада: у канцэртных залах Палаца культуры і дзіцячай музычнай школы, а таксама па традыцыі на галоўнай плошчы горада і ў новым амфітэатры ў гарадскім парку. Галоўны сярод іх — Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Учора адбыўся заключны тур, яго вынікі сталі вядомы ўвечары. Спевакі выступілі пад акампанемент знакамітага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга».

А сёння для слухачоў — паэтычная гасцёўня «Каб любіць Беларусь...», канцэрт сучаснай беларускай песні «Песня мая...» з удзелам айчынных кампазітараў і паэтаў, а таксама канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча. Напрыканцы — традыцыйны гала-канцэрт і асобная праграмма «45 год — усё толькі пачынаецца», прысвечана 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама Святлана Баранок паведаміла, што вылучаецца ў фестывалі і асобная канцэртная праграмма, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такіх патрыятычных канцэртаў на фэсце яшчэ не было.

Некаторыя канцэртныя праграммы фестывалю ў запісе пакажуць па тэлебачанні — гэтую практыку вырашылі аднавіць пасля перапынку. А таму гледачоў у маладзечанскага фестывалю стане яшчэ больш.

Яна МІЦКЕВІЧ, «СГ»

Фота з архіва БЕЛТА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter