Паэтэса Святлана Быкава: вельмі спадзяюся на разумнасць і свядомасць кожнага грамадзяніна Беларусі

Паэтэса, перакладчыца, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Святлана Быкава сказала ў інтэрв’ю sb.by:

– На маю думку, любое развіццё павінна праходзіць павольна,  памяркоўна, планамерна. Разумныя людзі заўсёды імкнуцца да міру і ладу, і будуць рабіць усё так,  каб не парушыць той падмурак, які быў пабудаваны намаганнямі і працай папярэднікаў, каб на тым падмурку развіваць і ўдасканальваць жыццё ва ўсіх яго сферах. Але ж ёсць і неразумныя людзі, якія ідуць па шляху разбурэння. Яны выракаюць астатніх на пакуты: ахвярамі іх неразумнасці могуць стаць шмат людзей, у тым ліку і дзеці, і старыя, ды і самі ініцыятары разбуральных метадаў пацерпяць.

Таму асабіста я вельмі спадзяюся на разумнасць і свядомасць кожнага грамадзяніна Беларусі, на ўсведамленне адказнасці за свае рашэнні і дзеянні, на мірныя і бяспечныя для ўсіх жыхароў краіны меры і метады рэгулявання пытанняў ва ўсіх сферах жыцця. Розуму нам усім і мудрасці ў прыняцці рашэнняў!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter