Автор слов белорусского гимна Михась Климкович первым возглавил писательский союз

Паэт з Барысаўшчыны

Сёння спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння аўтара слоў гiмна «Мы — беларусы» Мiхася Клiмковiча. Яго магiла на Вайсковых могiлках Мiнска — адна з тых, над якой апякуюцца супрацоўнiкi рэдакцыi газеты «СБ. Беларусь сегодня». Давайце ўспомнiм цiкавыя факты пра гэтага паэта.


1. Каб адправiць Miхася ў школу, бацька, селянiн з вёскi Селiтранка Барысаўскага павета, пайшоў працаваць на лесапiльны завод купца Горлiна ў Нова‑Барысаве. 

2. У Барысаўскай вышэйшай чатырохкласнай вучэльнi, дзе апынуўся Мiхась, ён арганiзоўвае першы ў сваiм жыццi часопiс — рукапiсную «Пралеску».

3. Падчас працы ў Хацюкоўскай школе на Крупшчыне ў 1920‑х ставiў са сваiмi вучнямi спектаклi. Аднойчы на прадстаўленне, дзе iграў сам настаўнiк, з’явiлiся бандыты. Даглядзелi пастаноўку i сказалi Клiмковiчу: «Добра iграеш, таму сёння забiваць цябе не будзем».

4. Напiсаў драматычную трылогiю «Георгiй Скарына» i лiбрэта да оперы «Кастусь Калiноўскi». Опера на музыку Дзмiтрыя Лукаса была пастаўленая ў 1947 годзе. 

5. У 1934‑м Мiхась Клiмковiч стаў першым старшынёй праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. Ягоны ўнук, вядомы беларускi пiсьменнiк Максiм Клiмковiч, расказваў, што сярод шматлiкiх наведвальнiкаў да дзеда хадзiў малады паэт, якi талента не меў, а жыць за кошт лiтаратуры хацеў: «И вот однажды N вошел в кабинет к моему деду, достал длинный нож и заявил, что если Михась Климкович не возьмет его на работу, то прямо тут его, председателя Союза писателей, и зарежет. Дед телефонный справочник полистал, нужный номер нашел, пообещал N вопрос решить и вышел на секундочку в приемную к аппарату». Праз дзесяць хвiлiн небяспечнага наведвальнiка адвезлi ў псiхлячэбнiцу.

6. 21 жнiўня 1936 года пасля партыйнага сходу, на якiм яго абвiнавачвалi ў трацкiзме i патрабавалi выключыць з партыi, Мiхась Клiмковiч зрабiў спробу самагубства — перарэзаў брытвай горла. Да канца жыцця размаўляў хрыплым шэптам.

7. Тэкст беларускага гiмна аўтарства Клiмковiча праходзiў жорсткi конкурс. У акце 1945 года 27 пазiцый, тэкст Клiмковiча пад назвай «За радзiму» значыцца пад № 20. Зацверджаны гiмн быў толькi ў 1955 годзе. Сёння дзейнiчае варыянт тэксту, перапрацаваны Уладзiмiрам Карызнам. 

cultura@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter