Впервые на районном празднике урожая в Ганцевичском районе поздравляли не только лучших работников, но и молодых специалистов

Падзяка за сонечнасць хлеба

УПЕРШЫНЮ на раённым свяце ўраджаю ў Ганцавіцкім раёне віншавалі не толькі лепшых працаўнікоў, але і маладых спецыялістаў. Расціць хлеб заўсёды нялёгка, таму прывітанне ад кіраўніцтва раёна, выступленні артыстаў і каштоўныя падарункі сталі найлепшым завяршэннем уборачнай кампаніі падчас урачыстай дзеі “Песня і праца рады спаткацца”. Свята стала часткай рэспубліканскай акцыі «Мы — разам!», арганізаванай прафсаюзамі.


Старшыня райвыканкама Аляксандр Саланевіч:

— Завяршэнне жатвы для жыхароў Ганцаўшчыны, як і для ўсіх беларусаў, вельмі значнае свята. Ва ўборачнай кампаніі гэтага года ў раёне ўдзельнічалі 49 экіпажаў камбайнераў. Агульны намалот збожжа склаў крыху больш за 25 тысяч тон, дзяржзаказ амаль выкананы. Галоўнае — захаваць сабранае і выкарыстаць рацыянальна. 

Пераможцамі раённага спаборніцтва па найвышэйшай ураджайнасці збожжавых і зернебабовых культур сталі ААТ «Адраджэнне», ААТ «Любашава» і ААТ «Будча». Сярод экіпажаў камбайнераў сельскагаспадарчых арганізацый першым прызнаны экіпаж ААТ «Будча» — Ігар Дайлід і Анатоль Кандраценя. Яны першымі намалацілі 1000 тон збожжа і, згодна з рашэннем райвыканкама, дадаткова ўзнагароджаны грашовай прэміяй у 10 базавых велічынь. 

На другой прыступцы экіпаж ААТ «Адраджэнне» — Віктар Кісялевіч і Мікалай Рабцэвіч, трэцяе месца ў экіпажа СВК «Крышылавічы» Уладзіміра Кораня і Аляксандра Шаматульскага. Золата сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў атрымалі Сяргей Крупеніч і Сяргей Канановіч з ААТ «Хатынічы».

Падчас свята правялі конкурс на «Лепшы каравай-2016» сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна. Разынкай стаў і выклік на сцэну 17 маладых спецыялістаў, якія накіраваны працаваць на мясцовыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. 

Шмат балельшчыкаў сачыла за раённым этапам «Уладара сяла», дзе ў выніку перамагла сям’я Жалезных с аграгарадка Малькавічы. 

Напрыканцы свята на сцэне гучалі музычныя віншаванні не толькі ад мясцовых калектываў, але і ад зорак беларускай эстрады — Тэа, Ларысы Грыбалёвай, Вікторыі Алешка, групы Navi. 

yasko@sb.by

Фота Паўла СВІСТУНОВІЧА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter