Праект “Science food — прадукты будучыні” будзе прадстаўлены на першым Еўразійскім форуме маладых навукоўцаў

Падыходы на генетычным узроўні

Праект “Science food — прадукты будучыні” будзе прадстаўлены на першым Еўразійскім форуме маладых навукоўцаў


Навінку яны вырашылі распрацоўваць разам. Пра гэта расказаў намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Аляксандр Шэпшалеў.

Праект сумеснай работы, які атрымаў назву “Science food — прадукты будучыні”, будзе прадстаўлены на першым Еўразійскім форуме маладых навукоўцаў, які адбудзецца ў Мінску 1-4 снежня гэтага года.

Што ж будуць уяўляць з сябе новыя прадукты? Пытанне заінтрыгавала многіх, бо дастаткова зірнуць на магазінныя і аптэчныя паліцы, каб убачыць там мноства слоічкаў са спецыялізаваным харчаваннем для дыябетыкаў і маладых маці, дзяцей рознага ўзросту, жадаючых пахудзець або, наадварот, нарасціць мышачную масу. Аляксандр Шэпшалеў тлумачыць:

— Харчовая бяспека ў Беларусі ў цэлым дасягнута, і мы падышлі да такой мяжы, калі прадукты харчавання павінны несці ў сабе не толькі энергетычныя функцыі, але і папаўняць адсутныя мікра- і макранутрыенты. Акрамя таго, неабходна забяспечваць хворых правільным харчаваннем, якое садзейнічала б папраўцы. Наш праект прадугледжвае стварэнне персаніфікаванага харчавання. Мы хочам пайсці яшчэ далей і падысці да пытанняў харчавання на генетычным узроўні.

Што ж, задача больш чым актуальная. Бо сёння сярод прычын смяротнасці больш за палову прыпадае на долю захворванняў, звязаных з сістэмай кровазвароту. А ўзаемасувязь з прыярытэтамі ў харчаванні тут даволі выразная, хоць і роля спадчыннасці вялікая. Інстытуты НАН Беларусі ўжо вядуць вывучэнне геномаў і на пэўнай стадыі, пачынаючы ад нараджэння чалавека, могуць даваць заключэнне аб яго схільнасці да тых ці іншых хвароб — атлусцення, захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы і гэтак далей. Для карэкціроўкі гэтых схільнасцяў і прызначаныя, у прыватнасці, прадукты будучыні.

Беларускія навукоўцы ўжо нямала зрабілі ў гэтым напрамку, у тым ліку сумесна вырашаючы важныя даследчыя задачы, выконваючы навукова-тэхнічныя праграмы. У адпаведнасці з імі ў Навукова-практычным цэнтры НАНБ па харчаванні створана высокаэфектыўнае абсталяванне, якое дае магчымасць, у прыватнасці, выкарыстоўваць тое, што раней лічылася адходамі малочнай або піваварнай, спіртавой прамысловасці. Акрамя таго, навукоўцы змаглі выдзеліць з тых “адходаў” рэчывы, багатыя на гэтак патрэбныя чалавеку кампаненты. Напрацаваны і алгарытм супрацоўніцтва навукоўцаў розных краін. Усё гэта стварае надзейную базу для з’яўлення ўнікальных прадуктаў будучыні.


У тэму


У Беларусі завяршаецца стварэнне “Белбіяграда” — нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парку, дзе будуць распрацоўвацца і рэалізоўвацца найноўшыя тэхналогіі ў галіне біяхіміі, нанатэхналогій, фармацэўтыкі, мікра- і нанасістэмнай тэхнікі. На працягу 2015-2021 гадоў беларускія навукоўцы маюць намер рэалізаваць там каля 200 інвестыцыйных праектаў.

Уладзімір Якаўлеў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter