«Падвезла» на… капоце

Здарэнне адбылося ў вёсцы Занарач Мядзельскага раёна. 40-гадовая жанчына, якая кіравала «Пежо-307», не справілася з кіраваннем на слізкім участку дарогі. Машыну вынесла на сустрэчную паласу…

 Там, па краі праезджай часткі, насустрач ішоў пенсіянер — мясцовы жыхар. Сутыкнення машыны з чалавекам пазбегнуць не ўдалося. У выніку 62-гадовы мужчына з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў раённую бальніцу, дзе і знаходзіцца цяпер. Жыццю яго нічога не пагражае.

Па справе вядзецца разбіральніцтва. Хутчэй за ўсё супраць жанчыны будзе ўзбуджана крымінальная справа…

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter