Падтрымка на здароўе

У Брэсцкай вобласці павысяць заробкі медыцынскім работнікам

У Брэсцкай вобласці павысяць заробкі медыцынскім работнікам.

Аб гэтым стала вядома па выніках рабочай нарады з галоўнымі ўрачамі ўстаноў аховы здароўя Брэстчыны.

Паводле слоў старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, рашэнне аб павышэнні тарыфных ставак медработнікам ужо прынята. На гэтыя мэты прадугледжана выдзеліць каля 60 млрд. рублей з бюджэту.

Згодна з прынятым рашэннем да запланаванага на бягучы год фонду аплаты бу-дзе прымяняцца павышаючы каэфіцыент. Абласная шматпрофільная і дзіцячая бальніцы, а таксама абласныя дыспансеры і ўстановы трэцяга ўзроўню аказання дапамогі могуць дадаць 4 % да ўласных фондаў. Іншыя абласныя ўстановы аховы здароўя Пінска, Баранавічаў і Брэста павялічаць фонды на 2,5 %, а раённыя бальніцы — на 2,2 %.

Памер даплаты для кожнага работніка будзе вызначацца кіраўнікамі ўстаноў. На павышэнне будуць уплываць такія паказчыкі, як інтэнсіўнасць працы, узровень кваліфікацыі кожнага спецыяліста. У сярэднім тарыфны аклад урача абласной бальніцы стане больш на 24 %, медперсаналу — на 11 %. У міжраённых медцэнтрах урачы змогуць зарабляць на 11 % больш, а медперсанал — на 7,5 %.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter