Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Кіраўніку франка-беларускай музычнай асацыяцыі La Vie еn Musique Георгію Сасноўскаму ўручаны медаль Скарыны

Падтрымка ад Маэстра

Ураджэнцу горада Смаргоні, што на Гродзеншчыне, вядомаму беларускаму кампазітару і музыканту, які амаль пятнаццаць гадоў жыве ў Францыі, Георгію Сасноўскаму ўручаны медаль Францыска Скарыны. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Амбасадзе Беларусі ў Францыі. У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі кампазітар удастоены ўзнагароды за значны ўклад у папулярызацыю айчыннай культуры за мяжой і падтрымку маладых беларускіх музыкантаў.

Уручаючы медаль, Амбасадар Павел Латушка падкрэсліў, што беларуская дыяспара ў Францыі актыўна садзейнічае развіццю двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі як у эканамічнай, так і ў культурнай сферах. Па словах дыпламата, Георгій Сасноўскі рэгулярна ладзіць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай культуры. Так, пры яго ўдзеле на працягу двух апошніх гадоў беларускай Амбасадай праводзіліся Першыя і Другія музычныя сезоны Беларусі ў Францыі. Вядома таксама, што Георгій Сасноўскі за ўласны кошт выплочвае стыпендыі маладым таленавітым беларускім музыкантам — студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У беларускай Амбасадзе прайшоў канцэрт класічнай музыкі ў выкананні Георгія Сасноўскага і яго вучняў. Адбыўся вернісаж беларускіх мастакоў — удзельнікаў вядомай выставы Art Capital, якая прайшла ў лютым у Гранд-Пале пад патранатам Прэзідэнта і міністра культуры Францыі.

Голас Радзімы № 12 (3564), чацвер, 29 сакавіка, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter