Падпішы і выйграй сам!

Абвешчаны конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на газету

Абвешчаны конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на газету «Рэспублiка» сярод прадпрыемстваў РУП «Белпошта», РУП «Белсаюздрук», паштальёнаў і кіяскёраў

Конкурс на лепшую арганізацыю падпіскі на газету «Рэспублiка» накіраваны на актывізацыю падпісной кампаніі на газету «Рэспублiка» на I паўгоддзе 2014 года. Тэрмін пачатку і заканчэння конкурсу па падпісцы — з 1 снежня 2013 года па 26 лютага 2014 года.

У конкурсе бяруць удзел абласныя, раённыя і гарадскія прадпрыемствы РУП «Белпошта», РУП «Белсаюздрук» і яго філіялы, а таксама паштальёны і кіяскёры. Галоўным крытэрыем ацэнкі лепшай арганізацыі падпіскі на газету «Рэспублiка» і вызначэннем пераможцаў конкурсу з’яўляецца найбольш значны прырост тыражу на газету «Рэспублiка» на I паўгоддзе 2014 года ў суадносінах да ўзроўню I паўгоддзя 2013 года.

Арганізацыям, якія забяспечылі найбольш значны прырост тыражу на газету «Рэспублiка» на I паўгоддзе 2014 года да ўзроўню I паўгоддзя 2013 года, устанаўліваюцца наступныя прызы:

— сярод філіялаў і вытворчасцей РУП «Белпошта» — ВК-тэлевізар «Гарызонт» у колькасці 1 адзінкі;

— сярод раённых вузлоў паштовай сувязі РУП «Белпошта» — печы СВЧ «Гарызонт» у колькасці 7 адзінак, па адной для кожнай вобласці і г. Мінска;

— сярод паштовых аддзяленняў — пыласосы «Віцязь» у колькасці 7 адзінак, па адной для кожнай вобласці і г. Мінска;

— сярод паштальёнаў — лічбавыя фотакамеры ў колькасці 7 адзінак, па адной для кожнай вобласці і г. Мінска;

— сярод магазінаў РУП «Белсаюздрук» — кніга электронная ў колькасці 1 адзінкі;

— сярод кіёскаў РУП «Белсаюздрук» — мабільны тэлефон у колькасці 1 адзінкі.

Вынікі конкурсу пасля яго падвядзення будуць надрукаваны ў газеце «Рэспублiка».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter