Падобныя да сведкаў часу

Нацыянальны мастацкі музей аб’явіў фотаконкурс двайнікоў

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі аб’яўлены фотаконкурс двайнікоў партрэтаў выставы «Сведкі часу. Партрэт у рускім жывапісе і графіцы XVIII—XX стагоддзяў».

 Паўдзельнічаць у творчым спаборніцтве можа любы жадаючы, хто хоць трохі падобны на герояў экспазіцыі. «Неабавязкова мець поўнае падабенства, цалкам магчыма, што вы паўстанеце ў абраным вобразе з дапамогай грыму і аксесуараў, створыце фотакампазіцыю, якая будзе паўтараць сюжэт карціны, і г.д. Арыгінальнасць вітаецца», — адзначылі ў музеі.

Лепшы здымак абярэ экспертны савет пад старшынствам генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея кандыдата мастацтвазнаўства Уладзіміра Пракапцова.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 2 сакавіка. Пераможца атрымае VIP-карту наведвальніка музея, дыплом пераможцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter